Мабільны аператар МТС павышае кошт паслуг з 1 кастрычніка на 4%. Адпаведны дакумент размешчаны на сайце кампаніі.

Даражэйшымі стануць абаненцкая плата, мабільны інтэрнэт, званкі, паслугі фіксаванага інтэрнэту і сувязі ў роўмінгу, SMS і інш.

— Змены кошту абумоўлены шэрагам фактараў: пастаянная падтрымка і развіццё інфраструктуры сеткі, у тым ліку па пашырэнні ёмістасці 4G, укараненне новых тэхналагічных рашэнняў. Гэта дазволіць палепшыць якасць сувязі і прадаставіць роўны доступ да мабільнага інтэрнэту і лічбавых сэрвісаў кліентам па ўсе краіне, у тым ліку ў прыгарадах і аддаленых вёсках, — падкрэслілі ў МТС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0