Фота: bestbelarus.by.

Фота: bestbelarus.by.

Як паведамляюць крыніцы, разглядаецца продаж беларускага МТС адной з турэцкіх кампаній. Разам з МТС улады хацелі б прадаць і Белтэлекам (Белтэлекам называецца адной з цэляў для пятага пакета санкцый). 

Крыніцы: У новым пакеце санкцый могуць быць пяць банкаў, уключна з Банкам развіцця, а таксама дрэваапрацоўка і Белтэлекам

«Рускія не супраць гэтай угоды, іх ужо так дапякла гэтая беларуская гісторыя і вечнае чаканне горшага, што яны нават гатовыя дапамагчы беларусам прадацца, каб далей ім займаўся нехта іншы.

Сума ўгоды вельмі залежыць ад умоваў, як яны дамовяцца прадаваць — толькі беларускую частку або беларускую разам з расійскай, гэта ўсё з Белтэлекамам або без яго.

За беларускую долю хочуць 300 мільёнаў даляраў, але гэта малаімаверная сума, бо прадаць актыў у Беларусі ўжо даволі складана. Спрашчае сітуацыю тое, што туркі ўжо прысутнічаюць на рынку, Life належыць Turkcell», — паведамляюць нам абазнаныя крыніцы. 

Нагадаем, учора ў МТС-Беларусь змяніўся дырэктар. Шматгадовага кіраўніка Уладзіміра Карповіча змяніў сын чыноўніка Уладзіміра Андрэйчанкі, Уладзіслаў. Маскоўскія акцыянеры, роўна як і менеджмент кампаніі, даведаліся пра гэтае прызначэнне з БЕЛТА. 

Сын кіраўніка Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанкі стаў дырэктарам МТС

Дапоўнена

Пасля выхаду публікацыі «Нашай Ніве» стала вядома, што сярод тых, каму могуць прапанваць беларускую частку МТС пакупнікоў ёсць таксама і азербайджанская кампания Bakcell.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?