Дзмітрый гатовы да арышту, таму прыйшоў з пакетам неабходных рэчаў. Фота: «Брэсцкая Вясна».

Дзмітрый гатовы да арышту, таму прыйшоў з пакетам неабходных рэчаў. Фота: «Брэсцкая Вясна».

Ён праходзіў сведкам па справе брэсцкіх палітвязняў, блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, якіх у красавіку гэтага года асудзілі да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Як распавёў актывіст, крымінальную справу на яго распачалі за адмову адказваць на пытанні суддзі, які разглядаў справу Пятрухіна і Кабанава, бо ён не паказаў службовае пасведчанне суддзі.

«Я не меў намеру адмаўляцца і не адмаўляўся ад дачы паказанняў. Саша [Кабанаў] і Сяргей [Пятрухін] тут ні пры чым — так здарылася, што мой першы ўдзел у крымінальным працэсе супаў з іх крымінальнай справай. Для мяне гэта прынцыповае пытанне. Я не абавязаны ні верыць, ні здагадвацца, ні разумець, ні фантазіраваць, хто перада мной стаіць — я хачу ведаць дакладна, хто да мяне звяртаецца. У любой сітуацыі, — заявіў Дзмітрый Андрасюк. — Маё патрабаванне было праігнаравана, таму я стаў ігнараваць словы гэтай невядомай мне асобы. У выніку гэта было расцэнена як адмова ад дачы паказанняў. Расцэнена няправільна, што пацвярджаецца маім удзелам у следчых дзеяннях (допыт у ГУБАЗіК) і паездкай у Магілёў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0