• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 2 з 3

Сялявічы — родная вёска БЧБ-камбайнера / Вікімапія

21.09.2021 / 19:49

Сволач, падла і пан: інтэрв'ю з БЧБ-камбайнерам і мужчынам, які данёс на яго

Нядаўна «Кібер-Партызаны» ўзламалі базу звестак выклікаў дзяжурнай службы 102. Хакеры апублікавалі больш за дзве тысячы даносаў ад «неабыякавых грамадзян», дзе тыя скардзяцца і закладваюць пратэстоўцаў — калег, знаёмых, сваякоў. Сярод даносаў быў і такі: «Па вёсцы на камбайне ездзіць Засімовіч Генадзь з бел-чырвона-белым сцягам». Закладная выклікала рэзананс у сацыяльных сетках, а «Еўрарадыё» даведалася пра сутнасць здарэння непасрэдна ад даносчыка і самога камбайнера.

Генрых Засімовіч — інжынер, фермер-бунтар, у зале суда / harodniaspring.org

«Калі гэта бела-чырвоны, значыць, гэта ўжо сволач!»

— Я ехаў на машыне дадому, а ён ехаў на поле ўбіраць грэчку і на камбайне паставіў гэты сцяг бела-чырвоны. Ну і паехаў, як дурань. Гэта асабіста я паведаміў і не хаваю. Таму што маіх сваякоў гэтыя белапалякі ў час вайны забілі. І вось гэтая ўсякая падла з бела-чырвонымі… таму я гэтых фашыстаў… — не можа стрымаць эмоцыі ў размове з «Еўрарадыё» мужчына, які данёс на БЧБ-камбайнера.

Сялявічы — родная вёска БЧБ-камбайнера / Вікімапія

Пытаемся: дык а чым даносчыку не дагадзіў зямляк? Толькі тым, што сцяг на тэхніку прыстасаваў?

— Бэнээфавец! На дзяржаву [дрэнна адгукаецца. — «Еўрарадыё»], маўляў, у Польшчы людзі жывуць, а ў нас прападаюць. Хоча, каб, як у Польшчы, датацыі фермерам і ўсё астатняе. А сам аматар таго, каб за чужы кошт. Але ж гонару колькі! А як жа — пшэк, пан!

Калі гэта бела-чырвоны, значыць, гэта ўжо сволач! Таму стаўленне павінна быць адно!

А што рабіць з беларусамі, у якіх іншая грамадзянская пазіцыя? Высяляць?

— А навошта высяляць? Проста забараніць [БЧБ-сімволіку. — «Еўрарадыё»], і ўсё. Парушыў — артыкул! Нават калі ў Германіі ёсць пакаранне за фашысцкую сімволіку, то чаму ў нас да гэтага часу не прынялі?! 

«Пан» Генрых Засімовіч

Завуць камбайнера-бунтара Генрых Засімовіч, жыве ён у вёсцы Сялявічы Слонімскага раёна. Тут жа знаходзіцца фермерская гаспадарка «Бікевічы», якую мужчына заснаваў у 2005 годзе.

— Пасля выбараў 2020-га паставіў на камбайн сцяг. Такім чынам, скажам так, выказваў сваю пазіцыю, — расказвае «Еўрарадыё» фермер. — На камбайне сцяг прабыў са жніўня да лістапада 2020-га.

І вось у лістападзе я ехаў на сваё поле. Па дарозе сустрэў гэтага чалавека [даносчыка. — «Еўрарадыё»], ён мяне абагнаў на машыне. Крыху пазней мне тэлефануе сын: здымай сцяг, прыязджала міліцыя, пыталася, куды ты знік.

Потым участковы прыехаў на поле, склаў пратакол, маўляў, што гэта маё поле, мой камбайн, мой сцяг. Злачынства ніякага, як аказалася, няма, проста ім паступіў сігнал, і яны, скажам так, адпрацоўваюць яго. Сцяг здымаць я адмовіўся і працаваў далей.

Цяпер з БЧБ-сцягам на камбайне Генрых не ездзіць: жонка мужчыны схавала палотнішча ад граху далей. А каб пашыць новы, у мужчыны няма ні матэрыялу, ні часу. 

«Ніхто ў райвыканкаме не хоча, каб вы забагацелі»

У Генрыха Засімовіча ёсць 45 гектараў поля, размешчанага за дзесяць кіламетраў ад Сялявічаў. У распараджэнні ў фермера сельгастэхніка — камбайн, трактар, плугі, сеялка, пагрузчык, — якой ужо даўно за трыццаць гадоў.

— Купіць новую тэхніку няма грошай. Нават у лізінг не ўзяць — умовы не тыя, — кажа мужчына. — Па законе можна атрымаць дапамогу ад дзяржавы. Але колькі я ні звяртаўся ў раён, мне ўсе адмаўляюць. Тэхніку б/к у дзяржгаспадарках лепш спісаць, парэзаць на металалом, а табе ніхто нічога не дасць.

Як сказаў пару гадоў таму адзін начальнік, «Адольфавіч, ніхто тут у райвыканкаме не хоча, каб вы забагацелі, купілі джып і нам дулі паказвалі праз акно». Ідзі, маўляў, купляй. А дзе ты тут купіш, калі грошай амаль няма? Досыць толькі на «падтрымку штаноў».

Але вось мужчына, які паскардзіўся ў міліцыю, называе Генрыха «панам». Адкуль такое стаўленне?

— Таму што я адзіны фермер у нашай мясцовасці. Больш ніхто тут не займаецца фермерствам. «О, ды ты пан, ты пан!» Ведаеце, у іх проста нейкая хібная псіхалогія і філасофія. Чалавека я гэтага ведаю, але толку з ім гаварыць? Што ты яму скажаш?

«Сядзець і маўчаць — гэта не выйсце»

А навошта наогул фермеру палітыка? Сцягі, праблемы з міліцыяй — навошта гэта ўсё?

— У 1999-м у Гродне была палітычная акцыя. Я таксама там быў, потым адседзеў суткі. І калі выходзіў, мне адзін начальнік сказаў: «Што вы тут ездзіце? Мы вас больш у Гродна не пусцім, ідзіце зямлю капайце!» — успамінае Генрых. — І вось тады я вырашыў даказаць, што гэтая сістэма ніколі не будзе дапамагаць людзям, якія нешта робяць самастойна, думаюць самастойна і да нечага імкнуцца. А нічога не казаць, сядзець і маўчаць — гэта не выйсце.

Мужчына, які заклаў Засімовіча, згадаў, што фермер знаходзіцца ў БНФ. Аказваецца, Генрых Адольфавіч сапраўды калісьці пачынаў палітычны шлях у Беларускім народным фронце.

— Калі там пачаўся раскол, то я і выйшаў. Слухаў вось нядаўна Зянона Пазняка, што ён тут казаў наконт Ціханоўскай. Нешта не тое ён кажа. Разумееце, ён там, за мяжой, а мы тут. Ну што ты там сядзіш? Прыязджай, станавіся кандыдатам. А сядзець і думаць, што ён больш за ўсіх ведае, — я лічу, гэта няправільна.

Калі Пазняк прыедзе, то відавочна, што будуць праблемы з уладамі. Можа быць, нават пасадзяць.

— Усіх садзяць. Дыктатура такая, якая яна ёсць, што ты хочаш? Можа, трэба трохі і пасядзець?

У 2020 годзе Генрыха Засімовіча судзілі. Мужчына праходзіў па сумна вядомым артыкуле 23.34 КаАП, цяпер артыкул 24.23. Яму ставілася ў віну тое, што ён браў удзел у несанкцыянаваным мітынгу, які адбыўся 25 кастрычніка ў Слоніме каля помніка Льву Сапегу. Вынік — штраф 5 базавых велічынь (135 рублёў).

Чытайце таксама:

«Проста моцна выпіла». Маці расказала, навошта здала дачку міліцыі ў жніўні 2020-га 

«На мяне самога напісалі чатыры даносы». Гісторык Ігар Кузняцоў пра злітую базу зваротаў у міліцыю і паралелі з 1930-мі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
«Куды вас суправаджаць?» Апублікавалі зліў тэлефонных размоў Балабы і прапагандысткі БТ Лебедзевай
Жыхарку Докшыцаў будуць судзіць за дапамогу рэпрэсаваным
Што можна было купіць за 20000 беларускіх рублёў да дэнамінацыі і на што хопіць двух рублёў зараз
Польскія ўлады выказалі пратэст супраць апаганьвання польскіх могілак у Беларусі 
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
«Куды вас суправаджаць?» Апублікавалі зліў тэлефонных размоў Балабы і прапагандысткі БТ Лебедзевай
Польскія ўлады выказалі пратэст супраць апаганьвання польскіх могілак у Беларусі 
Жыхарку Докшыцаў будуць судзіць за дапамогу рэпрэсаваным
Украіна ўводзіць візавы рэжым для грамадзян Расіі з 1 ліпеня
Што можна было купіць за 20000 беларускіх рублёў да дэнамінацыі і на што хопіць двух рублёў зараз
Журналіст Алег Грудзіловіч другі раз трапіў у ШІЗА ў калоніі
Эрдаган: Швецыя паабяцала экстрадаваць у Турцыю 73 чалавекі. Калі іх не выдасць — не ратыфікуем пагадненне 
Усяго патроху
«Не сорамна вайну спансіраваць?» Блогер «Кокобай» зрабіў агляд рэстаранаў Масквы — і трапіў у скандал
Прапаганда публікуе фота «палонных украінскіх нацыстаў са свастыкай па ўсім целе». Але гэтае фота зрабілі ў Беларусі 17 гадоў таму
Папа Францішак заклікаў маці перастаць прасаваць хлопцам кашулі, а мужчын — быць смялейшымі
Беларуска ўдзельнічае ў мексіканскім шоу «Голас». Ёсць першыя поспехі
Сабака штоночы прыходзіў да немаўляці для таго каб упэўніцца, што з ім усё добра. Гэтае ВІДЭА стала вірусным
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
У Японіі прадалі адну вішаньку за 300 даляраў. Як такое магчыма?
Спорт
Удзельнік Уімблдона забыў перад матчам ракетку. Заўважыў гэта толькі на корце
Беларускі футбольны трэнер: Буду даваць інтэрв’ю толькі на ўкраінскай мове
Трэнерка скокнула ў басейн і выратавала сінхраністку, якая страціла прытомнасць і пачала тануць ФОТЫ
Былы трэнер салігорскага «Шахцёра» ўзначаліў клуб з Крывога Рога, дзе ён цяпер ваюе
На рэабілітацыю камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» Юрыя Турэйкі сабралі больш за 10 тысяч рублёў
Яхта «Бяда» як сімвал футбольнай зборнай Беларусі — разважаем пра перспектывы каманды
У камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» проста на матчы здарыўся інсульт. Збіраюць сродкі для рэабілітацыі
Здарэнні
ДПК: Два чалавекі спрабавалі незаконна трапіць ва Украіну
У Мінску сутыкнуліся два «Лэнд Роверы»
У Мінску мужчына напаў на школьніцу з шарыкавай ручкай
Да пенсіянеркі прыйшоў кур'ер забраць $20 000 за «выратаванне сына», а яна замкнула яго і выклікала міліцыю
У Мінску бойка на праезнай частцы скончылася прыступам ВІДЭА
У Жыткавіцкім раёне ў Прыпяці патанула 8-гадовая дзяўчынка
Жыхар Вілейшчыны на рэтрааўтамабілі падбіў дзве машыны каля возера пад Маладзечнам
Карысная інфа
1 ліпеня спёка захаваецца, будзе да +34°С
У сераду па ўсёй краіне пройдуць навальніцы і залевы
Горача? У аўторак увогуле да +36°С. Аранжавы ўзровень небяспекі
Спёка не адступае. У панядзелак зноў да +33°С
Здароўе
Пакутуеце ад спёкі? Глядзіце, як ёй даюць рады арабы
Плакаць — карысна, але рабіце гэта правільна
«Вірус нікуды не дзеўся». Новую хвалю кавіду ў Беларусі можна чакаць у канцы лета
Ці варта вашаму дзіцяці займацца спортам? Сабралі пяць пераваг, якія вас пераканаюць
Мова
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
Сайт av.by пачаў падтрымліваць беларускую мову на iOS і Android-платформах
Праграміст з ЗША пра пераход на беларускую мову: Мне не трэба выбіраць паміж грашыма і сумленнем
У Слуцку ўсё па-людску. Мясцовая журналістка расказала, як перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць случчакі
Аўто
Беларусы пераключыліся на дарагія аўто з Еўропы і ЗША. Чаму так?
Мянчук самастойна сабраў Smart Brabus. Такіх машын у Мінску амаль няма
МАЗ для «Ласкавага мая». Як у Мінску стварылі і страцілі ўнікальны грузавік 
«У Польшчы і Літве многія пазіцыі каштуюць у два разы танней». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак
Эканоміка
Беларусбанк змяняе ліміты для сваіх міжнародных банкаўскіх картак
«200 чалавек у лісце чакання». Архітэктурная студыя яшчэ не дарабіла стылёвыя домікі на Браславах, а туды ўжо чарга — расказваем, што за ажыятаж
Беларусь і Расія зноў плануюць адмяніць роўмінг. Новы тэрмін — да канца года 
Што стала з рынкам арэнды кватэр: рэальныя гісторыі ад арандатараў і ўласнікаў жылля
Меркаванні
«Моя твоя не розуміє». Неразуменне ўкраінцамі беларускіх рэалій ашаламляе 1
Чалы патлумачыў, чаму Лукашэнка — казачны персанаж, а мышка, якая хвосцікам махне, ужо пабегла
Дынько: Калі рускія няздольныя ўзяць Чарнігаў, то пра які напад на Літву можа ісці гаворка
«А Лукашэнка становіцца ваенным злачынцам». Вельмі кароткі сцэнар уступлення беларускіх войскаў у вайну
Гісторыя
«Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Што пабачыць на правым беразе Нёмана?
«Скокнуў з шасціметровай вышыні». Як арыштант змог уцячы з Валадаркі — дзёрзкая гісторыя 
Пётр І і башкіры. Дзе хаваецца іголка Кашчэя імперыі?
Берлін: горад, у якім пераконваешся, што ніякія муры не вечныя
Культура
Мастак стварыў пяціметровую «дошку гонару» з «пакаяннымі» відэа беларусаў — убачанае ўражвае
Мастацкая выстава «Гэта дыягназ» прапрацавала толькі адзін дзень
Беларуска з Сіэтла выдала новы каталог беларускіх традыцыйных строяў. Паглядзіце на гэту прыгажосць
Беларусы замежжа плануюць пешую тыднёвую пілігрымку Варшава — Кастамалоты
Андрэй Скурко пачаў новы цыкл дзіцячых вершаў — пра машынкі
Скурко: Не варта на будучыню накопліваць у сабе нейкую злосць ці нянавісць
Упершыню званне «народнага пісьменніка Беларусі» прысвоілі рускамоўнаму літаратару
Навука і тэхналогіі
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
«Віцязь» зрабіў зараднае прыстасаванне для электрамабіляў пад кітайскі стандарт
Гэтае вынаходніцтва дазволіць чалавецтву жыць вечна. Расказваем, як яго пабудаваць
Месенджарам Telegram карыстаюцца 700 мільёнаў чалавек 
Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд
Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!
«Цуд айчыннай вытворчасці», паказаны Лукашэнку, аказаўся амерыканскім прадуктам
Каханне і сэкс
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
«Часам я ўяўляю, як займаюся сэксам і на мяне нехта глядзіць»
Як прывыкнуць да таго, што падчас сэксу на цябе глядзіць котка? Працягваем серыю няёмкіх інтымных пытанняў
Былы муж Брытні Спірс спрабаваў сарваць яе вяселле
«Замест партнёра ўяўляю іншага чалавека. Чаму?» Задаем няёмкія пытанні пра сэкс
«У яго да мяне, мабыць, нічога не было. Проста сэкс». Гісторыі таго, як пераезд паўплываў на адносіны паміж каханымі 
Хочаце ажывіць старое каханне? Хутка для гэтага хопіць некалькіх таблетак
Свет
Украіна ўводзіць візавы рэжым для грамадзян Расіі з 1 ліпеня
«Ідзіце да д'ябла»: Украінскі дыпламат недыпламатычна выказаўся на адрас нямецкіх інтэлектуалаў, якія заклікаюць спыніць падтрымку Украіны
Эрдаган: Швецыя паабяцала экстрадаваць у Турцыю 73 чалавекі. Калі іх не выдасць — не ратыфікуем пагадненне 
ЗША выдзеляць Украіне дадатковыя 800 мільёнаў даляраў
Расія прыгразіла Балгарыі разрывам дыпламатычных адносін, калі яна не адмовіцца ад высылкі расійскіх дыпламатаў
Украіна разрывае адносіны з Сірыяй з-за прызнання «ЛНР» і «ДНР»
Пратакол аб уступленні Швецыі і Фінляндыі ў НАТА падпішуць у наступны аўторак

Спецыфічная лексіка, непраўдападобныя лічбы і займальная геаграфія. Як Мінабароны Расіі хлусіць аб поспехах ва Украіне
Галоўнае
«Куды вас суправаджаць?» Апублікавалі зліў тэлефонных размоў Балабы і прапагандысткі БТ Лебедзевай
Жыхарку Докшыцаў будуць судзіць за дапамогу рэпрэсаваным
Што можна было купіць за 20000 беларускіх рублёў да дэнамінацыі і на што хопіць двух рублёў зараз
Польскія ўлады выказалі пратэст супраць апаганьвання польскіх могілак у Беларусі 
Х-22. Што вядома пра старыя савецкія ракеты, якімі Расія ўдарыла па Краменчугу
Украіна ўводзіць візавы рэжым для грамадзян Расіі з 1 ліпеня
У выніку ракетнага ўдару па Адэскай вобласці загінула 17 чалавек
Усяго патроху
«200 чалавек у лісце чакання». Архітэктурная студыя яшчэ не дарабіла стылёвыя домікі на Браславах, а туды ўжо чарга — расказваем, што за ажыятаж
Пакутуеце ад спёкі? Глядзіце, як ёй даюць рады арабы
1 ліпеня спёка захаваецца, будзе да +34°С
Мастак стварыў пяціметровую «дошку гонару» з «пакаяннымі» відэа беларусаў — убачанае ўражвае
Фота / Відэа
«Сапраўдныя дакументы, але іншага чалавека». 14 чалавек трапілі ў турмы з-за агента. Вось як ён пранік у «Рабочы рух»
«Не сорамна вайну спансіраваць?» Блогер «Кокобай» зрабіў агляд рэстаранаў Масквы — і трапіў у скандал
Апытанка
Самае чытанае
«Моя твоя не розуміє». Неразуменне ўкраінцамі беларускіх рэалій ашаламляе 1
Пакутуеце ад спёкі? Глядзіце, як ёй даюць рады арабы
Беларуска з Сіэтла выдала новы каталог беларускіх традыцыйных строяў. Паглядзіце на гэту прыгажосць
«Сапраўдныя дакументы, але іншага чалавека». 14 чалавек трапілі ў турмы з-за агента. Вось як ён пранік у «Рабочы рух»
«Не сорамна вайну спансіраваць?» Блогер «Кокобай» зрабіў агляд рэстаранаў Масквы — і трапіў у скандал
Самае лайканае
«Акрамя як «б**» адказаць нічога не змагла». Дзяўчына абурылася патрабаваннем ІТ-кампаніі размаўляць у калектыве па-беларуску
«Моя твоя не розуміє». Неразуменне ўкраінцамі беларускіх рэалій ашаламляе 1
Беларуска з Сіэтла выдала новы каталог беларускіх традыцыйных строяў. Паглядзіце на гэту прыгажосць
«А Лукашэнка становіцца ваенным злачынцам». Вельмі кароткі сцэнар уступлення беларускіх войскаў у вайну
Чалы патлумачыў, чаму Лукашэнка — казачны персанаж, а мышка, якая хвосцікам махне, ужо пабегла
Гарачыя тэмы
Беларуска з Сіэтла выдала новы каталог беларускіх традыцыйных строяў. Паглядзіце на гэту прыгажосць
У доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадаюць кватэру Прытыцкага. Як там усярэдзіне і што па кошце?
Хітрая схема з хатнім тэлефонам, петарды, калгас: топавыя гісторыі, хто як зарабіў першыя ў жыцці грошы
«Аленка, яны мяне забіваюць!» Палітвязня Гундара прывялі ў суд у адных трусах і прыкавалі да клеткі
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
АНТ упершыню назвала праўдзівую лічбу. Але прамаўчала пра іншую
Скурко: Не варта на будучыню накопліваць у сабе нейкую злосць ці нянавісць
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
Старонка перагортваецца, але сітуацыя можа перарасці ў гвалтоўнае супрацьстаянне. Новае даследаванне пра беларусаў
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх