Вядомы нямецкі бард і былы ўсходнегерманскі дысідэнт Вольф Бірман мае намер перадаць беларускай апазіцыянерцы Марыі Калеснікавай прысуджаную яму прэмію імя Авідзія.

«З таго часу, як народ Беларусі нарэшце выйшаў на вуліцы супраць Лукашэнкі (…) Марыя Калеснікава стала сімвалам грамадзянскага і мірнага супраціву», — напісаў 84-гадовы Бірман, паведамляе DW.

Паводле яго слоў, 5 кастрычніка ў Франкфурце-на-Майне ён прыме ўзнагароду, каб у «самыя сціслыя тэрміны» перадаць яе Калеснікавай. «Як бы высока мы ні шанавалі музыку і змагара за свабоду, гэта наўрад ці зможа вызваліць Марыю. Калі я прысвячу ёй маю песню «Ermutigung» («Падбадзёрванне») і спяю яе, то гэта будзе ежай для душы ёй і яе аднадумцам за кратамі», — напісаў ён.

Вольф Бірман быў праваабаронцам і крытыкам рэжыму ў ГДР. У лістападзе 1976 года ўлады ва Усходнім Берліне пазбавілі яго грамадзянства.

Прэмія імя Авідзія прысуджаецца ПЭН-цэнтрам нямецкамоўных аўтараў за мяжой раз на два гады. Рашэнне аб узнагароджанні Бірмана было прынята яшчэ ў 2020 годзе, але з-за пандэміі ўручэнне прэміі было адкладзена.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру