Сяргей Шэфір на фота злева ад Зяленскага. Hrodmadske.ua
Аўтамабіль першага памочніка прэзідэнта Украіны Сяргея Шэфіра абстралялі з аўтамата. У машыну трапіла больш за 10 куль. Паранены кіроўца.
Сяргей Шэфір разам з братам Барысам быў таксама адным з заснавальнікаў «Квартала-95» і прадзюсарам яго праектаў, напрыклад, серыяла «Сваты» і «Слуга народа».





