«Прымяняем тыя вакцыны, якія зарэгістраваны і даступны ў Беларусі, — пракаментаваў Каранік. — «Спутніка V» у нас наладжана вытворчасць, з кітайскай вакцынай, з улікам сяброўскіх адносін з Кітаем, ёсць магчымасць пры вострым дэфіцыце вакцын у свеце набываць яе.

Наконт разнастайнасці.

Для рэгістрацыі вакцыны патрэбны зварот вытворцы. Pfizer не звяртаўся, бо яны адчуваюць сур’ёзную праблему задаволіць попыт, які ёсць у свеце»

Вакцынацыя ў нас выкарыстоўваецца перш за ўсё, каб аслабіць цячэнне хваробы і не даводзіць яе да цяжкай формы.

«Эфектыўнасць «Спутніка V» супраць развіцця хваробы па розных звестках ад 88 да 97%, ад цяжкіх формаў захворвання — ад 95 да 99%. У нас яшчэ не татальная вакцынацыя (цалкам прышчэплена 15,4% насельніцтва. — «НН»), таму людзі хварэюць, як вакцынаваныя, так і не.

А калі параўнальную статыстыку прывесці, то сярод тых, хто знаходзіцца ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі, вакцынаваных 3%, а на ШВЛ — ніводнага», — агучыў лічбы Каранік.

Па яго словах, цяпер нагрузка на сістэму аховы здароўя ў тры разы ніжэйшая, чым была ў пікавыя значэнні папярэдніх хваляў. 

«Нашэнне маскі ў грамадскіх месцах — праяўленне адказнасці», — выказаўся губернатар.

Фота Уладзіміра Блінава, «Ваяр»

Фота Уладзіміра Блінава, «Ваяр»

Падчас стрыму казалася таксама, што дыстанцыйнае навучанне ва ўніверсітэтах ці іншыя абмежавальныя меры будуць абмяркоўвацца.

Гледачы трансляцыі задавалі ў тым ліку нязручныя пытанні: калі будуць адкрыты наземныя межы, чаму чыноўнікі з’яўляюцца на мерапрыемствах без масак, ці будуць адменены масавыя мерапрыемствы, які прагноз па чацвёртай хвалі. Але адказу на іх не прагучала.

Чытайце таксама:

У Беларусь прыйшла новая хваля кавіду. Але ўлады працягваюць ладзіць масавыя мерапрыемствы без масак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0