• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Культура
Фота 2 з 6

Заняткі ў ліцэі, архіўнае фота

22.09.2021 / 19:35

Уладзіміру Коласу — дырэктару падпольнага ліцэя — 70 год

22 верасьня 70-гадовы юбілей адзначае Уладзімер Колас — рэжысэр, пэдагог, заснавальнік нязьменны дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю, больш вядомага як «Коласаўскі ліцэй». Свабода даведалася, як любоў да кіно прывяла Ўладзімера Коласа ў Інстытут замежных моў і чаму, дасягнуўшы посьпехаў у рэжысуры, ён вярнуўся ў адукацыю і ўжо больш за 30 гадоў гадуе беларускіх патрыётаў.

«Прадзед быў рэпрэсаваны, дзед сябраваў з бацькам Лучанка»

— Спадар Уладзімер, раскажыце пра свае карані — да якога калена ведаеце продкаў?

— Па бацьку мой род з Чэрвеньшчыны, з хутара Куцень. У продкаў было шмат зямлі. Адзін прадзед быў надзвычай працавіты. Падчас сталыпінскай рэформы узяў крэдыты, арандаваў зямлю і разгарнуўся вельмі моцна, стаў заможным. Мабыць, нясвоечасова ён пачаў, бо гэта яму каштавала жыцьця. Сям’ю ягоную рэпрэсавалі і падчас калектывізацыі ў 1930 годзе саслалі на спэцпасяленьне ў Гаінскі раён Комі-Пярмяцкай нацыянальнай акругі.

А мой дзед сябраваў з бацькам кампазытара Ігара Лучанка. Дзед нам апавядаў пра Мішу Лучанка, які добра граў на скрыпцы. І яны да самай сьмерці сябравалі, перазвоньваліся з тым Мішам. Калі мы пазнаёміліся зь Ігарам Лучанком, разам езьдзілі на Чэрвеньшчыну, шукалі гэты хутар, шукалі свае карані. У Лучанка радня там жыве, а нашы ўсе згубіліся — хто ў Сібіры, хто на Ўрале. А па маці ўся мая радня зь Менску.

Бацька Георгі Колас школу скончыў у Комі-Пярмяцкай нацыянальнай акрузе, але потым вярнуўся ў Менск, паступіў у тэатральна-мастацкі інстытут на акторскі факультэт. Працаваў у Рускім тэатры, потым стаў тэатральным крытыкам, пачаў пісаць сцэнары. Пісалі сцэнары і здымалі кіно яны разам з маёй маці. А пазнаёміліся на акторскім факультэце.

«Бог мяне пакараў: ніколі ня думаў, што буду працаваць у школе»

— Пайшлі па сьлядах бацькі? Прынамсі пачатак вашай кар’еры таксама быў кінэматаграфічны. Мяркуючы па фільмаграфіі, нядрэнна атрымлівалася, у вашых стужках здымаліся выдатныя акторы — Галіна Макарава, Зьдзіслаў Стома ды іншыя.

— Не, пачатак у мяне якраз быў пэдагагічны. Я паступіў у Інстытут замежных моў, праўда, трапіў туды выпадкова. Там была прафэсійная кінакамэра «Конвас», і кіраўнік нашай аматарскай кінастудыі перайшоў туды з тэлебачаньня і здымаў там. І я прыйшоў туды здымаць. Прывабіла кіно. А па неабходнасьці давялося вывучаць замежныя мовы.

Бог мяне пакараў: я ніколі ня думаў, што буду працаваць у школе. Але па разьмеркаваньні давялося адпрацоўваць у школе на Віцебшчыне. Дарэчы, першая замежная мова ў мяне француская, другая ангельская. Зь вясковай школы забралі ў войска. Пасьля прыйшоў працаваць на «Беларусьфільм», спачатку асыстэнтам. Потым пайшоў вучыцца далей — на Вышэйшыя рэжысэрскія курсы ў Маскве. Здымаў фільмы, якія, дарэчы, дагэтуль ідуць. Нядаўна дачка паглядзела ў інтэрнэце: мастацкі фільм «Дрэвы на асфальце», зьняты ў 1984 годзе, — на 4-м месцы па колькасьці праглядаў. У галоўнай ролі там здымалася народная артыстка СССР Галіна Макарава.

«У тым, што ліцэй насіў імя Якуба Коласа, заслуга Замяталіна»

— Чаму зьмянілі сфэру дзейнасьці, калі ўжо сталі пасьпяховым рэжысэрам? Вас жа ведаюць цяпер больш як заснавальніка, «бацьку» Беларускага гуманітарнага ліцэю, які ў народзе дагэтуль называецца «Коласаўскім». Раскрыйце таямніцу — ліцэй так названы ў гонар Якуба Коласа ці ў ваш?

— Як усё было… Ліцэй пачалі называць «Коласаўскім», таму што я яго заснаваў і быў дырэктарам. А потым, калі пачалі рэарганізоўваць зь нядзельнай школы ў сур’ёзную навучальную ўстанову, чыноўнік з прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімер Замяталін прыдумаў, каб ліцэй называўся «імя Якуба Коласа» — пэўна, каб я быў ні пры чым. Так што ў тым, што ліцэй насіў імя Якуба Коласа да ліквідацыі, заслуга Замяталіна.

Заняткі ў ліцэі, архіўнае фота

Чаму ўзначаліў ліцэй? Мабыць, гэта зьбег абставінаў. Мяне раздражняла, што ў Беларусі па-беларуску мала хто размаўляе, а ў Менску не было ніводнай школы зь беларускай мовай навучаньня.

Дарэчы, задумвацца пра гэта я пачаў у Маскве, калі вучыўся на Вышэйшых рэжысэрскіх курсах. Бо туды з усяго СССР прыехалі не дурныя і не бяздарныя людзі. Усе размаўлялі на сваіх нацыянальных мовах. Я тады заўважыў, што ў савецкіх рэспубліках прысутнічаў моцны нацыянальны фактар. А мы, беларусы, выглядалі неяк недарэчна. Беларусаў у нас на Вышэйшых рэжысэрскіх курсах было двое — я зь Менску і Віталь Дудзін з Уралу. Гэтыя думкі не пакідалі мяне ў Маскве, і па вяртаньні ў Менск пачаў ствараць ліцэй.

Я думаў, што ліцэй будзе часова ў маім жыцьці. Я меркаваў, што яго запушчу — і далей «паплыве» безь мяне. Але дагэтуль ніяк не магу яго адпусьціць. Альбо ён ня можа мяне адпусьціць.

Адкрыцьцё Беларускага ліцэю: Уладзімер Колас, Алег Трусаў, Анатоль Грыцкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Міхаіл Дзямчук, Міхась Ткачоў. 5 студзеня 1991

«Хваля адраджэнскага рамантызму закранула і намэнклятуру»

— Аднак 31 год існаваньня — тэрмін сур’ёзны. Ня кожная школа, гімназія і нават Ліцэй БДУ могуць пахваліцца, што ў іх выкладае такое сузор’е выдатных навукоўцаў, дактароў і кандыдатаў навук.

— Так, таму і трымаемся. І гэта ідэя ліцэю закранула і непакоіць ня толькі мяне, яна непакоіць вельмі шмат разумных, годных і неабыякавых людзей. І гэта ідэя прыцягнула адразу такое сузор’е выбітных асобаў, што ліцэю быў наканаваны посьпех. Ну і неяк так супала, што на пачатку 1990-х быў уздым, хваля адраджэнскага рамантызму, і яна закранула ня толькі дысыдэнцкую эліту, але і намэнклятуру, і яшчэ многіх людзей.

Уладзімер Колас

Дарэчы, летась гэта таксама выйшла на паверхню. Таму ў ліцэй дагэтуль мы можам запрасіць самага годнага, кампэтэнтнага, выбітнага чалавека, і ён з задавальненьнем прачытае лекцыю, будзе выкладаць у нас. Менавіта таму ліцэй ператварыўся зь нядзельнай школы ў сур’ёзную навучальную стацыянарную ўстанову. А так доўга ён трымаецца менавіта таму, што бацькі бачаць, як ліцэй уплывае на дзяцей. Ліцэісты бачаць, колькі ім ён дае, мы бачым, што з гэтымі ліцэістамі адбываецца потым, як гэтая адукацыя станоўча ўплывае на іх жыцьцёвы шлях. Менавіта таму ён і жыве.

Ну і самае галоўнае — як гэта так, каб у Беларусі не было беларускай мовы, каб не было беларускай школы, каб не было беларускага ліцэю на нармальным узроўні?

Нашым ліцэістам ня сорамна, калі яны здаюць ЦТ і іспыты і тут, у Беларусі, і калі тэсты здаюць за мяжой. У Польшчы нашы выпускнікі выглядаюць ня горш за польскіх ліцэістаў. Калі мы былі ў Літве, нашы ліцэісты аказаліся на некалькі галоў вышэй за іхных дзяцей. Менавіта таму, што ў нас такія выдатныя выкладчыкі.

«Францішак Скарына ў свой час таксама вучыўся за мяжой»

— Вас часьцяком папракаюць, што рыхтуеце кадры для замежных ВНУ. Выпускнікі выбіраюць прэстыжныя навучальныя ўстановы за мяжой, прычым ня толькі ў Польшчы ці Літве. Мала хто застаецца працягваць вучобу ў Беларусі.

— Я ня буду пярэчыць — мы ведаем прычыны, чаму Францішак Скарына таксама вучыўся за мяжой. І ня толькі ён. У прынцыпе, гэты досьвед Беларусі вельмі патрэбны. Знаёмства зь іншай мэнтальнасьцю, з дэмакратычнымі каштоўнасьцямі, зь іншым ладам кіраваньня і самакіраваньня — гэта для нас важна, проста неабходна.

Але ня толькі выпускнікі ліцэю едуць вучыцца за мяжу — цяпер павальна моладзь пакідае Беларусь. Не ад добрага жыцьця, і мы ведаем, што ў нашых ВНУ адбываецца, што ў цэлым у краіне. Тут сябе рэалізаваць цяжка. Таму не да нас прэтэнзіі, што нашы выпускнікі едуць вучыцца за мяжу.

Ліцэісты, архіўнае фота

Мы заўсёды гаворым, што разумеем гэтае жаданьне, але больш шануем тых, хто застаецца. А з другога боку, палякі таксама езьдзілі вучыцца за мяжу. І нічога. І Папам Рымскім стаў паляк Ян Павал ІІ, і дарадца ў нацыянальнай бясьпецы прэзыдэнта ЗША Картэра Зьбігнеў Бжэзінскі — паляк, і вядомы эканаміст і рэфарматар Лешэк Бальцэровіч вучыўся ў Злучаных Штатах.

Мы бачым, што ў Польшчы цяпер адбываецца, які шлях яна прайшла ў нас на вачах. А стартавыя ўмовы ў нас былі нават лепшыя, чым у палякаў. Дзе цяпер мы і дзе палякі? І многія палякі, якія вучыліся за мяжой, вярнуліся, а тыя, якія засталіся, дапамагаюць з-за мяжы сваім суайчыньнікам, спрыяюць сёньняшняму разьвіцьцю краіны. Будзем спадзявацца, што і нашы выпускнікі зробяць нешта для Беларусі, бо іхная перавага ў тым, што яны разумеюць, адкуль яны і што трэба зрабіць для радзімы. Адрозна ад выпускнікоў іншых школаў, дзе ўвогуле ні слова па-беларуску не гучыць і мы ведаем, як іх вучаць трактаваць прастору, дзе яны жывуць.

Наконт таго, што зьяжджаюць. Мы заснавалі першы беларускі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Ніла Гілевіча, каб заставаліся вучыцца тут. Мы сабралі больш за сотню найлепшых выкладчыкаў, дактароў, кандыдатаў навук, самых дасьведчаных у сваіх дысцыплінах. Але ліцэнзіі нам так і не далі. З вобшукам прыйшлі, кнігі зь бібліятэкі канфіскавалі. Мы ж разумеем, што адбываецца пагром, зьнішчэньне ўсяго беларускага, зьнішчэньне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў, зьнішчэньне беларускай мовы.

І школа тут адыгрывае важную ролю. Вынік гэтай працы мы ведаем, ведаем, каму гэта выгадна. Беларуская мова зноў становіцца мішэньню.

«Цяпер мы ў працэсе адаптацыі да новых умоў існаваньня»

— Раскажыце пра новы набор, як будзеце працаваць у новым навучальным годзе.

— Мы набралі шмат новых вучняў, вельмі годных і разумных. Цяпер мы ў працэсе трансфармацыі, адаптацыі да новых умоў існаваньня. Бо працаваць у ранейшым рэжыме ўжо ня можам. Таварыства беларускай школы ліквідавалі, Таварыства беларускай мовы ў працэсе зьнішчэньня. Таму павінны адаптавацца і знайсьці новую форму працы. Мы ў пошуку. Працы шмат. Але сёньня гэта імправізацыя. Трымаемся.

— 30 гадоў, гэта больш за палову вашага сьвядомага жыцьця, вы змагаецеся за выжываньне ліцэю. Не стаміліся ад пастаяннай барацьбы?

— Звычка, інэрцыя. Напэўна, такі лёс. Без барацьбы і змаганьня было б сумна. З другога боку, вось вы ўспомнілі маіх рэпрэсаваных продкаў — у параўнаньні зь імі нам крыху лягчэй. Ім было значна цяжэй. Хаця мы таксама спазналі цяжкасьці і нават страты. Трымае тое, што ліцэй патрэбен вучням, іх бацькам.

Па-другое, вакол людзі, зь якімі ўжо столькі пройдзена. І мікраклімат, аўра, неймаверная атмасфэра, створаныя ў ліцэі дзякуючы гэтым людзям, аздараўляюць. Калі мы разам, вонкавыя справы і кашмары ня так заўважныя і ня так адчуваюцца. Жывём адным днём. Пакуль у стане, будзем рухацца.

Уладзімер Колас нарадзіўся 22 верасьня 1951 году ў Менску. Скончыў Менскі дзяржаўны інстытут замежных моў і Вышэйшыя рэжысэрскія курсы ў Маскве. Зьняў мастацкія і дакумэнтальныя фільмы «Малады дубок», «Дрэвы на асфальце», «Хочаце кахайце, хочаце — не», «Сны аб Беларусі», «Францыск Скарына», «Максім Гарэцкі», «Дамова з Гітлерам», «Галерэя Ады», «Белы ветразь над Прыпяцьцю» і іншыя.

У 1990 годзе заснаваў Беларускі гуманітарны ліцэй, які ўжо 20 гадоў працуе па-за сыстэмай дзяржаўнай адукацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
У Мінску збіраецца выступіць аўтар патрыятычных расійскіх песень «Я рускі» і «Устанем» 3
У Мюнхене пройдзе першы фестываль беларускай культуры Minsk x Minga 4
Традыцыя вырабу чоўна на Палессі атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці 1
Памерла Алена Кошкіна
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Юрыя Шаўчука аштрафавалі па справе аб дыскрэдытацыі расійскай арміі 3
16 жніўня 2020 года ў Марыупалі ФОТАФАКТ 1
«Тыя, у каго я праходзіў практыкі, асудзілі мяне і выставілі іск», — былы палітзняволены студэнт распавёў сваю гісторыю пераследу
Суд па справе «змоўшчыкаў» закрылі: паказанні дае ўкаранёны ў групу сілавік
Хрэнін патлумачыў падтрымку Беларуссю ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны 8
У Латвіі пачалі збор сродкаў на беспілотнік Bayraktar для Украіны
«Свой дызайн». Як аказалася, Лукашэнку паказалі французскі матацыкл 10
Усяго патроху
Учора ў Магілёве па прыватным сектары насіліся коні ВІДЭА 3
У баранавіцкай электрычцы правезлі казу ў памперсе 3
Інжынер стварыў экзашкілет для змяі, каб у яе былі лапкі
Адзін толькі позірк на мора аказвае лячэбны эфект. І вось чаму 1
На турзлёце ў Оршы прайшоў конкурс бодзі-арту ФОТЫ 8
Парася, якое ўчора бачылі ў цэнтры Маладзечна, прабегла 20 кіламетраў  3
Wildberries сталі «Ягадкамі». У беларускай версіі пакуль без зменаў 2
Спорт
Як старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў адбіў у беларусаў любоў да футбола ВІДЭА 2
Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі 5
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў 6
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
Здарэнні
Дзве берасцейкі пабіліся з-за ўкусу сабакі ў гарадскім парку
Больш за 5 праміле. У Салігорску жанчына трапіла ў ДТЗ практычна ў каматозным стане
У Магілёве тры грузавыя вагоны сышлі з рэек ФОТА
У Зябраўцы мужчына ганяўся з цаглінай за будаўнікамі 1
У Малінаўцы чалавек запусціў пляшкай у акно тралейбуса і пацэліў
У Гродне дзяўчаты заснулі на пляжы і атрымалі апёкі 2-й ступені
У Доме-музеі I з'езда РСДРП у Мінску быў пажар 2
Карысная інфа
Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня 1
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
Здароўе
Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць 2
Як сіесты могуць дапамагчы перажыць пякельную спёку, якая хутка пачне накрываць і Беларусь
Ці можна піць каву на пусты страўнік? 2
30% інфіцыраваных людзей маюць посткавід. Вось у чым яго небяспека
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
Чаму адбойнікі на трасах забіваюць аўтамабілістаў, а не ратуюць. І чаму з гэтым нічога не робяць 7
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
Эканоміка
Мабільным аператарам могуць даць права на выдачу мікрапазыкаў для фізічных асоб
Пачыналі з «сыраварні» ў кватэры. Як сям'я з Полацка зарабляе на крафтавых сырах 2
Не менш за мільён даляраў на месяц. Топ беларусаў, якія зарабляюць на мабільных праграмах 4
Роўна год у Мінску не рэгіструюць ІП
Меркаванні
Лукашэнкаўцы пачалі купляць лайкі пад пастамі ў ТГ. Вось куды яны іх ставяць і як 7
«Наша Ніва» шукае відэамантажора для ютуба і сацсетак 2

Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Карбалевіч: Ідэя сілавога зрынання Лукашэнкі і ўтапічная, і страшыць народ 29
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста 1
Гісторыя
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 3
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 5
Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры з выявай Гродна 1
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Культура
У Мінску збіраецца выступіць аўтар патрыятычных расійскіх песень «Я рускі» і «Устанем» 3
Традыцыя вырабу чоўна на Палессі атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці 1
Глядзіце, які стылёвы гадзіннік выпусціў «Луч» сумесна з брэндам адзення ZNWR 12
Памерла Алена Кошкіна
У Мюнхене пройдзе першы фестываль беларускай культуры Minsk x Minga 4
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі  1
Навука і тэхналогіі
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Як працягнуць жыццё свайму старому смартфону, каб не купляць новы?
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Навукоўцы высветлілі, што галюцынацыі могуць быць нармальнай з’явай 1
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Каханне і сэкс
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 35
Віталь Клічко разводзіцца з жонкай пасля 26 гадоў шлюбу 4
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 10
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
Свет
Харкаў трапіў пад магутны ракетны абстрэл
Эстонія рыхтуецца забараніць уезд грамадзянам Расіі, якія атрымалі візы ў іншых краінах ЕС 2
Расійскі пасол заявіў, што Расія перажыве без Coca-Cola 4
Амерыканскія чыноўнікі распавялі, як ЗША спрабавалі пераканаць Пуціна не нападаць на Украіну 2
БТ сцвярджае, што ў дамах іспанцаў масава адключаюць электрычнасць. Але гэта поўная хлусня 4
Шатландыя стане першай краінай у свеце, якая бясплатна прапануе насельніцтву сродкі жаночай гігіены
Маск паведаміў, што збіраецца купіць «Манчэстэр Юнайтэд», а потым напісаў, што гэта жарт
Галоўнае
У Мінску збіраецца выступіць аўтар патрыятычных расійскіх песень «Я рускі» і «Устанем» 3
Ранішнімі ўдарамі па Харкаве быў знішчаны ПК «Чыгуначнік»
Хлопец з Брэста перад рэферэндумам рассылаў лісты з заклікам лічыць галасы сумленна. Цяпер яго судзяць
Мабільным аператарам могуць даць права на выдачу мікрапазыкаў для фізічных асоб
Ці можна згатаваць вячэру за два рублі? Вось рэцэпт — нават з мясам 7
«Было сумоўе з рэктарам, дэканам, міністрам». Як у БДУ збіралі групу, у якой, верагодна, будзе вучыцца Мікалай Лукашэнка 3
Харкаў трапіў пад магутны ракетны абстрэл
Усяго патроху
Беларусь у культавых серыялах: Covert Affairs, Futurama, Nikita і іншых ВІДЭА 1
Пачыналі з «сыраварні» ў кватэры. Як сям'я з Полацка зарабляе на крафтавых сырах 2
«Перамены адбудуцца лягчэй, чым вы думаеце, як толькі Лукашэнка памрэ ці сыдзе» 15
Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць 2
Фота / Відэа
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 3
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 35
Апытанка
Самае чытанае
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
За выезд за мяжу давядзецца плаціць больш, а забраніраваць месца ў чарзе стане немагчыма. Мяняюцца правілы перасячэння мяжы на аўто 5
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 35
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Самае лайканае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Сербія актывізавала супрацоўніцтва з НАТА 3
Ганна Шаркунова: Я толькі цяпер дазволіла сабе жыць
«Перамены адбудуцца лягчэй, чым вы думаеце, як толькі Лукашэнка памрэ ці сыдзе» 15
Гарачыя тэмы
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію 18
Валерый Цапкала вырашыў цкаваць нязгодных з ім журналістаў — пачаў са Змітра Лукашука 21
Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа 17
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 2
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста 1
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх