Пра гэта паведаміла ў сераду прэс-служба адміністрацыі Пскоўскай вобласці па выніках сустрэчы губернатара з паслом Расіі ў Беларусі Яўгенам Лук'янавым, піша ТАСС.
Губернатар Міхаіл Вядзернікаў агучыў магчымы парадак прыцягнення беларускіх рабочых, які прапануецца прапрацаваць з урадам Расіі.
«Адміністрацыя рэгіёна па заяўцы будаўнічых арганізацый гатовая ўдзельнічаць у прапрацоўцы пытання з усімі бакамі. Спецыяльна на дзяржаўнай мяжы можа быць усталяваны часовы пост па праверцы захавання эпідэміялагічных патрабаванняў Расспажыўнагляда. Падобны алгарытм дасць магчымасць спрасціць уезд беларускіх грамадзян для працы ў рэгіён», — гаворыцца ў паведамленні.