Іх справы 23 верасня разглядала суддзя Ленінскага раёна Таццяна Шоцік. У гэты раз пратаколы на мужа і жонку склалі за перасылку паведамленняў 18 чэрвеня адно аднаму, але з розных «экстрэмісцкіх» каналаў. На судзе Анастасія сказала, што наогул не ведала аб тым, што гэты канал прызнаны «экстрэмісцкім» і што нельга такое дасылаць у прыватных паведамленнях мужу. Вынік — 13 сутак арышту.

Сяргей паабяцаў суддзі ніколі больш не чытаць тэлеграм-каналы, але суддзя Шоцік таксама пакарала мужчыну 13-сутачным арыштам.

Анастасія Крупеніч-Кандрацьева — настаўніца ў мінскай гімназіі, у жніўні ў яе заканчваўся кантракт. Анастасію і Сяргея першы раз затрымалі ў сярэдзіне ліпеня. З таго часу іх асудзілі агулам на 84 суткі кожнага за тое, што яны перасылалі ў прыватных паведамленнях адно аднаму інфармацыю з «экстрэмісцкіх каналаў». Вядома, што пасля затрымання сям’і на адным з праўладных тг-каналаў з’явілася пакаяльнае відэа з Анастасіяй. Прапагандыст Азаронак сцвярджаў, што яна даслала ў экстрэмісцкі канал асабістыя дадзеныя дзяцей супрацоўнікаў міліцыі.

Чытайце таксама: У Расіі актрысу, якая знялася ў парадыйным роліку ў паліцэйскай форме, арыштавалі на 10 сутак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0