Суд пастанавіў, што жанчына здымалася ў відэароліку ў форме супрацоўніка праваахоўных органаў. На форме былі знакі адрознення і сімволіка дзяржструктуры.

У пастанове суда сказана, што ў дзеяннях грамадзянкі ёсць склад адміністрацыйнага правапарушэння па ч. 1 арт 17.12 (незаконнае нашэнне форменнага адзення са знакамі адрознення, з сімволікай дзяржаўных ваенізаваных арганізацый, праваахоўных або кантралюючых органаў).

Ларыса Крываносава віну прызнала і раскаялася. Ёй прызначана 10 сутак адміністрацыйнага арышту і штраф 1000 рублёў.

Марына Вульф, якую грала Ларыса Крываносава, з'яўлялася ў некалькіх эпізодах серыяла. Яе персанаж — гумарыстычны вобраз прадстаўнікоў праваахоўных органаў, свайго роду пародыя на галоўнага афіцыйнага прадстаўніка МУС Расіі Ірыну Волк. Перыядычна ў Марыны Вульф мяняюцца пагоны: то яна падпалкоўнік паліцыі, то палкоўнік, то генерал-маёр. У апошніх серыях яна была «павышана» да генерал-лейтэнанта.

Паводле звестак крыніц, 21 верасня на два дні затрымалі выканаўцу галоўнай ролі Андрэя Нярэціна і павезлі з Усурыйска ў Ліпаўцы. Акцёра абвінавацілі ў непавазе да грамадства, бо ён нібыта ў той дзень мацюкаўся ў грамадскім месцы. У судовай пастанове гаворыцца, што яго аштрафавалі на 500 рублёў. Мужчыну ўжо адпусцілі. Прычым гэта не першае яго затрыманне за ўдзел у здымках серыяла. У чэрвені 2020 года яго арыштавалі на 5 сутак. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0