Як паведамляе БелТА, дакумент прыняты ў мэтах павышэння якасці і даступнасці банкаўскіх паслуг і сацыяльнай абароненасці грамадзян.

Указам вызначаецца права фізічнай асобы на адкрыццё аднаго базавага рахунку ў банкаўскай сістэме, а таксама мінімальны пералік бясплатных плацежных аперацый з яго выкарыстаннем. 

Для фізічных асоб, якія жадаюць атрымліваць сацыяльныя і прыроўненыя да іх выплаты ў безнаяўнай форме, прадугледжана абавязковасць адкрыцця базавага рахунку. Пераход да новай практыкі будзе паступовым, да 1 ліпеня 2025 года. Пры гэтым наяўныя магчымасці па атрыманні сацыяльных выплат у наяўнай форме не абмяжоўваюцца.

Таксама прадугледжаны абавязак наймальніка пералічваць фізічнай асобе грашовыя сродкі ў выглядзе заработнай платы і прыроўненых да яе выплат на базавы рахунак, пазначаны фізічнай асобай.

То-бок вынікае, што цяпер не абавязкова карыстацца заробкавым рахункам ад працадаўцы.

Прынятыя рашэнні дазволяць грамадзянам мінімізаваць выдаткі па найбольш запатрабаваных аперацыях банкаў.

Асноўныя палажэнні ўказа ўступаюць у сілу з 1 сакавіка 2022 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0