ДАІ, сярод іншага, раіць прымацоўваць флікер (ці святлоадбівальную стужку) так, каб было бачна з усіх бакоў.
Святлоадбівальную стужку завязваць трэба на рукаве або штанах, а падвеску — прымацоўваць шпількай да адзення.
Лепш за ўсё выкарыстоўваць адначасова два ці больш святлоадбівальнікаў — з правага і з левага боку.
Святлоадбівальныя элементы толькі двух колераў — белага і лімоннага — праходзяць сертыфікацыю і адпавядаюць усім патрабаванням.
Чырвоныя, сінія, зялёныя флікеры малаэфектыўныя, падкрэсліваюць у ДАІ.