Расійская дэлегацыя не паедзе на восеньскую сесію ПАРЕ ў сувязі з тым, што ўлады Францыі не прызнаюць расійскую вакцыну «Спутнік V».
«На фоне наладжвання ўзаемадзеяння паміж Расіяй і органамі Рады Еўропы ўрад Францыі спрабуе абмежаваць перамяшчэнне членам расійскай дэлегацыі па Страсбургу на падставе санітарных мер, якія робяць французскія ўлады па барацьбе з пандэміяй: на тэрыторыі гэтай краіны не прызнаюць вакцыну «Спутнік V». У створаных умовах дэлегацыя Расіі ў Страсбург не паедзе, сачыць за працай будзем дыстанцыйна», — сказаў кіраўнік дэлегацыі Расіі у Асамблеі Пятро Талстой.
Талстой заявіў, што «французы ставяць рускіх у дыскрымінацыйнае становішча» ў параўнанні з калегамі з іншых краін.





