Пуцін абмеркаваў з Радай бяспекі Саюзную дзяржаву.

Як паведаміла прэс-служба Крамля, гэтую тэму прапанаваў Пуцін.

Ён адзначыў, што скончыўся сур'ёзны перамоўны перыяд з Беларуссю з нагоды параметраў далейшага будаўніцтва Саюзнай дзяржавы.

«Ёсць там і пытанні, якія тычацца забеспячэння бяспекі нашых краін у свеце, што так хутка змяняецца. Таму прапаную сёння абмеркаваць менавіта гэтую тэму», — сказаў Пуцін.

Пазней расийскія СМІ паведамілі, што Лукашэнка паляцеў у Сочы з прыватным візітам.

Ніякай інфармацыі пра паездку Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы ў беларускіх афіцыйных СМІ няма.

Расійскія інфармагенцтвы пішуць, што Аляксандр Лукашэнка «прыляцеў адпачыць у дом адпачынку, які ён выкарыстоўвае як сваю рэзідэнцыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0