Маскоўскія ўлады не далі дазволу на правядзенне мітынгу, спаслаўшыся на пандэмію. Яшчэ напярэдадні акцыі пачаліся затрыманні. Агулам затрымалі каля 60 актывістаў.

Паліцыя ў Расіі ў часе акцыі ўключыла ў аўтамабілі, абвешаным гукаўзмацняльнікамі, патрыятычную песню «Дядя Вова, мы с тобой». Такія музычныя ўключэнні не раз практыкаваліся ў часе пратэстаў у Беларусі.

З 17 па 19 верасня расіяне абіралі дэпутатаў Дзяржаўнай думы новага склікання, кіраўнікоў шэрагу расійскіх рэгіёнаў, кіраўнікоў гарадскіх і сельскіх паселішчаў, членаў заканадаўчых органаў амаль у чатырох дзясятках рэгіёнаў. Выглядае, што гэтыя парламенцкія выбары ў Расіі былі найменш свабоднымі за ўсе постсавецкія гады. Чаму так — чытайце ў нашым матэрыяле:

У Расіі стартавалі выбары ў Дзярждуму. Што пра іх трэба ведаць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0