Блок нямецкіх кансерватараў (ХДС/ХСС) на чале з Армінам Лашэтам займае другое месца з 24%. «Саюз 90/Зялёныя» на чале з Аналенай Бербок — трэція з 14,5%. На чацвёртым месцы свабодныя дэмакраты з 12%, правая «Альтэрнатыва для Нямеччыны» набірае 10%, «Левыя» таксама праходзяць у парламент з 5%.

У сваю чаргу, як сведчаць экзіт-полы сацыялагічнага інстытута Infratest dimap для грамадска-прававога тэлеканала ARD, блок Хрысціянска-дэмакратычнага і Хрысціянска-сацыяльнага саюзаў і Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі набіраюць па 25%.

Выбары ў Бундэстаг ФРГ прайшлі ў нядзелю, амаль 60 тысяч выбарчых участкаў па ўсёй краіне працавалі да 18:00 (19:00 па Мінску).

Па выніках выбараў у Бундэстаг сфарміруюць новы ўрад Германіі на чале з новым канцлерам. Ангела Меркель (ХДС / ХСС), якая займала пасаду кіраўніка германскага Кабміна на працягу 16 гадоў, не прэтэндуе на новы тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0