— Мне ўдалося пачуць канфідэнцыйныя ацэнкі з боку маіх еўрапейскіх калегаў у адрас вядомай мадам, якая знаходзіцца ва ўцёках за мяжой і іншых яе калегаў, дзяцей рэвалюцыі (гаворка пра Святлану Ціханоўскую і яе каманду. — НН). Ведаеце, ацэнкі — даслоўна я хачу сказаць — што мадам адчувае сябе вельмі нервова. З улікам таго, што нічога, напэўна, не атрымліваецца з іх абяцанняў. Я так зразумеў, што вельмі многія досыць скептычна ацэньваюць наогул дзейнасць гэтых дзяцей рэвалюцыі. Але, на жаль, з улікам грамадскай думкі ў сваіх краінах не могуць адкрыта казаць пра гэта, таму вымушаныя ісці на нейкія крокі, якія нібыта сведчаць аб падтрымцы дзейнасці вось гэтых дзяцей рэвалюцыі.

Затым кіраўнік МЗС пераключыўся на «некаторых калегаў», якія, «запытаўшы сустрэчу, адмовіліся ад яе». Мяркуючы па ўсім, ён меў на ўвазе кіраўніка польскага МЗС Збігнева Рау, перамовы з якім, па звестках «Нашай Нівы», павінны былі прайсці якраз у Нью-Ёрку. 

— Хоць ёсць аб чым пагаварыць, ёсць што абмеркаваць. Па выніках размовы маглі б быць выпрацаваны нейкія канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва. Але … — Макей разводзіць рукамі. — Гэта таксама паказчык таго, як яны хочуць вырашаць тыя праблемы, якія, скажам, знаходзяцца ў нашым парадку дня і якія павінны вырашацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0