У свежым рэйтынгу паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў ад «Ежедневника» Сініцкі займае 38 месца. 

Віталь Сініцкі, фота realt.by

Віталь Сініцкі, фота realt.by

Між тым нам вядома, што затрыманне Сініцкага адбылося ў выніку недарэчнага ланцужка падзей.

Паводле інфармацыі крыніц, Сініцкі, назіраючы за сітуацыяй з бізнэсамі ў пытанні гэтак званага «драблення бізнэсу» ( у прыватнасці за кампаніяй «21vek»), вырашыў падстрахавацца і напісаў на сябе заяву ў падатковую з просьбай правесці праверку яго справаў.

«Маўляў, падазраю, што ў мяне таксама могуць быць нейкія выпадкі, якія вамі могуць трактавацца як драбленне. Праверце і патлумачце, як прывесці ўсё ў адпаведнасць з законам», — расказваюць нашы суразмоўцы.

Праверка па выніках заявы адбылася. На мінулым тыдні Сініцкі чакаў агучвання вынікаў. Але на сувязь ён не выходзіць ужо з серады 22 верасня. 

Жонка Сініцкага ў размове з «Нашай Нівай» сказала, што не хоча каментаваць інфармацыю пра арышт мужа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?