• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Улада
Фота 2 з 3
28.09.2021 / 08:09

«Міліцыянеры ў шоку, баяцца, што праслухоўвалі кожнага». Былыя сілавікі пра тое, як адрэагавалі на злівы ў МУС

Працу ў раённых аддзелах унутраных спраў пераводзяць на паперу, камунікацыю анлайн — на ліставанне звычайнай поштай. Былыя сілавікі расказалі «Нашай Ніве», як іх дзейныя калегі адрэагавалі на злівы хакераў і расследаванні, што праводзіліся апошнім часам.

«Караеў нават на званкі ад сваіх знаёмых не адказваў»

«Мы неаднаразова чулі ад людзей у сістэме МУС, што яны ўсе ў шоку ад узлому базы даных. Адзін супрацоўнік, напрыклад, прамым тэкстам піша нам: «Усе ў ах*е». Шараговыя міліцыянты ўвогуле не разумеюць, як такое магчыма», — расказвае «НН» прадстаўнік аб’яднання былых сілавікоў.

Па яго словах, дзейныя супрацоўнікі баяцца, што праслухоўвалі кожнага і што цяпер можа стаць публічнай іхняя крытыка начальства.

У новым зліве сілавікі абмяркоўваюць прэс-сакратарку МУС Вольгу Чамаданаву

«Безумоўна, у прыватных размовах усе абмяркоўваюць сваё кіраўніцтва. Крытыкуюць яго. Таму людзі баяцца, што гэтыя размовы будуць скарыстаныя супраць іх», — кажа наш суразмоўца.

Пра рэакцыю герояў апошніх зліваў пакуль невядома. Але крыніцы кажуць, што былы міністр унутраных спраў Юрый Караеў, напрыклад, пасля зліваў з запісам ягонага выступу тры дні не адказваў на званкі па тэлефоне.

«Ён нават на званкі ад сваіх знаёмых не адказваў», — гаворыць былы сілавік.

«Паказальнай рэакцыі Міністэрства ўнутраных спраў на злівы, верагодна, не будзе»

«Паказальнай рэакцыі Міністэрства ўнутраных спраў на злівы, верагодна, не будзе. У Міністэрстве, хутчэй за ўсё, працягнуць рабіць выгляд, што нічога не адбылося. Да нас даходзіць інфармацыя, што ёсць загад нікога не звальняць і не караць, каб паказаць супрацоўнікам, што акцыя не мела сур’ёзных наступстваў.

Хаця, я думаю, за гэта трэба кагосьці пасадзіць у турму, бо гэтыя даныя былі захаваныя абы-як, што прывяло да іх уцечкі. За гэта павінны людзі быць пакараныя», — лічыць наш суразмоўца.

З'явілася дадатковае расследаванне па смерці Бандарэнкі. Якія новыя рэчы адтуль вядомыя?

У той жа час, як стала вядома былым сілавікам, КДБ завёў крымінальную справу па факце ўзлому. Па іх інфармацыі, з Дэпартамента забеспячэння дааператыўнай дзейнасці забралі ўсё сервернае абсталяванне, каб шукаць дзіркі, адкуль уцякла інфармацыя. Кажуць, што абсталяванне забіралі супрацоўнікі ААЦ.

«Складваецца ўражанне, што ў Міністэрстве дагэтуль не зразумелі, як маглі здарыцца ўцечкі. Прычыну я бачу ў павальным галавацяпстве і ў тэхнічнай некампетэнтнасці», — гаворыць прадстаўнік былых сілавікоў.

«Працу пераводзяць на паперу і звычайную пошту»

Былым сілавікам на сёння вядомыя некаторыя наступствы злітых размоў і баз даных.

Яны сцвярджаюць, што ў РАУСах цяпер недасяжны анлайн-білінг — адсочванне месцазнаходжання чалавека.

«Раней для гэтага выкарыстоўваўся банк даных «Маяк». А вось пасля ўцечкі інфармацыі гэты банк даных забралі з тэрытарыяльных РАУСаў. Пункты доступу засталіся толькі ў абласных упраўленнях.

І цяпер супрацоўнікі раённых аддзелаў вымушаныя дасылаць пісьмовыя запыты па звычайнай пошце, каб атрымаць звесткі білінгу, — гаворыць суразмоўца «НН». — Паколькі запытаў шмат, а разглядаюцца яны па чарзе, гэта ўплывае на хуткасць рэагавання на злачынствы».

Па-другое, кажуць былыя сілавікі, з РАУСаў забралі пункты доступу да праслухоўкі тэлефонных размоваў, што на афіцыйнай мове называецца «аператыўна-тэхнічнымі мерапрыемствамі №2.

«Раней проста з РАУСа супрацоўнік мог праслухоўваць, што гавораць ці гаварылі фігуранты па крымінальных справах, — гаворыць прадстаўнік аб'яднання. — Цяпер трэба спачатку пісаць запыт у Дэпартамент забеспячэння дааператыўнай дзейнасці у Менску ці ў ягоныя абласныя падраздзяленні. Там патрэбныя запісы размоваў запішуць на CD-дыск і вышлюць у раённы аддзел.

Усё гэта ўскладняе працу і паказвае той хаос, які адбываецца ў сістэме МУС. Можа, яны думалі, што праз гэтыя пункты ў РАУСах былі злівы? Незразумела».

«Пасля зліваў і расследаванняў дзейныя сілавікі сталі часцей звяртацца да нас»

«Пасля зліваў і расследаванняў дзейныя сілавікі сталі часцей звяртацца да нас і дасылаць унутраную інфармацыю. Часам гэта расповеды пра тое, што адбываецца ў РАУСах. А часам мы атрымліваем і службовыя дакументы. Скачок не рэзкі, але інфармацыі стала злівацца больш. І кантактаў у нас стала болей», — распавядае прадстаўнік аб’яднання экс-сілавікоў.

Яны лічаць, што дзякуючы публікацыі тэлефонных размоў да міліцыянтаў прыходзіць разуменне: Міністэрства не можа абараніць сваіх супрацоўнікаў. Бо аказваецца, што цяпер можна абсалютна ўсё даведацца пра любога супрацоўніка.

«Гэта ўплывае на іх. Незадаволенасць службай, безумоўна, стала большай. Асабліва сярод шараговых супрацоўнікаў, якія не бачылі катаванняў і верылі словам ідэолагаў», — гавораць у аб’яднанні.

Былыя сілавікі дадаюць, што ў МУС працягваецца тэндэнцыя на звальненні. Яна пачалася, па іх словах, са жніўня 2020 года.

***

Нагадаем, Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі да гэтага часу афіцыйна не пракаментавала злівы з аўдыязапісамі размоў, на якіх чуюцца галасы, падобныя да галасоў дзейных супрацоўнікаў. Таксама афіцыйна не было ніякіх каментароў пра злівы хакераў з аўтаматычнай інфармацыйнай сістэмы «Пашпарт» і гэтак далей.

Як толькі з’явяцца афіцыйныя каментары, мы іх абавязкова апублікуем.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Лукашэнка хоча пакінуць у сябе расійскія С-400 і «Іскандэры»
Пуцін накрыўся падчас парада. Гэта выклікала новыя абмеркаванні яго здароўя
Лукашэнка спытаў вайскоўцаў: Якая вайна будзе ў Беларусі, калі не дай бог?
Ціханоўская: Кожны год рэжым апяваў вайну, каб аднойчы дапамагчы Крамлю пачаць новую
Палітыка і грамадства
Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб працягвае расці
Латвія забараніла транзіт узбраенняў з Беларусі

Палітзняволеную візажыстку Вольгу Томіну пачнуць судзіць 24 мая
«Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак». Яшчэ два палітвязні выйшлі на свабоду
Беларуска прыдумала, як псіхалагічна падтрымаць украінцаў
Ціханоўская павіншавала Украіну з перамогай у «Еўрабачанні»
На антываенны бчб-шпацыр выйшлі беларускі Беластока
Генштаб УСУ: У Гомельскай вобласці вядзецца размініраванне
Усяго патроху
Рэцэпт на выхадныя. Англійскія аладкі піклеты — новы варыянт смачнага сняданка
«Дай нам унука ці 650 тысяч даляраў». У Індыі бацькі падалі ў суд на сына па незвычайнай прычыне
Дранікам надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Што рабіць, каб цюльпаны даўжэй стаялі ў вазе
Рэцэпт на выхадныя. Мясны хлеб — незвычайная страва, а лёгка гатуецца
У Львове прадаюць «абед Джалі»
Колькі сяброў вам насамрэч трэба?
Спорт
Нягледзячы на байкот краіны-агрэсара, беларус згуляе на хакейным ЧС. Хто такі Аляксандр Карачун?
Зборная Украіны па футболе прэзентавала адмысловую форму для таварыскіх матчаў ФОТАФАКТ
Нарвежскі футбольны вундэркінд едзе разрываць Англію. Хто такі Эрлінг Холанд?
Беларус-пастар выйграў вялікі забег у Польшчы. Пасля гэтай гутаркі вы яго дакладна палюбіце 
Беларус згуляе за зборную Германіі на чэмпіянаце свету па хакеі
Абрамовіч прадае «Чэлсі», які зрабіў суперклубам. Вось чатыры лічбы, што вас шакуюць
Тэнісныя федэрацыі Беларусі і Расіі выключылі са складу Міжнароднай тэніснай федэрацыі
Здарэнні
У Мазыры пільны таксіст дапамог раскрыць забойства
«Стала сумна» — паведаміў пра тэракт
У Пружанскім раёне знайшлі пяць загінулых зуброў
У Расіі чарговы ваенкамат закідалі «кактэйлямі Молатава»
«Зеркало»: Падчас праверкі сіл рэагавання пацярпелі двое вайскоўцаў. У Мінабароны абвяргаюць
У Салігорску паваленымі дрэвамі прыціснула машыну з рабочымі, адзін мужчына загінуў
Мінскі таксіст узяў з жанчыны 40 рублёў замест дзясяткі. Цяпер яго шукае падатковая
Карысная інфа
У заходніх раёнах краіны будзе моцны вецер
Будзьце асцярожныя: сёння навальніцы і вятрыска
У ноч на пятніцу чакаюцца замаразкі 
На сераду прагназуюць моцныя дажджы
Здароўе
Як змагацца з храпам? Пяць спосабаў
Эпідэмія COVID-19 сыходзіць назаўсёды? Можна выдыхнуць ці рана расслабляцца? Спыталі ў медыкаў
Як часта трэба мяняць прасціну? Эксперты кажуць, што ад гэтага залежыць ваша здароўе
Гэтае рэчыва дакладна ёсць у вас дома. Але наўрад ці вы ведалі, наколькі яно каштоўнае
Мова
«Беларускую мову не трэба рабіць сэксі — яна ўжо такая». Парады ад тых, хто пачаў размаўляць па-беларуску 
Аляксей Дзікавіцкі: У БССР палешукі былі людзьмі трэцяга гатунку
Аб’яўлены набор у «Акадэмію Ў», дзе навучаць абараняць беларускую мову
У Чэхіі выйшла кніга пра лексіку беларускіх гаворак Літвы 
Аўто
Эканомія складае тысячы даляраў. Купля і прыгон аўто з Еўропы і ЗША — што варта ведаць
У Расіі замест Renault адродзяць вытворчасць «Масквічоў»
«Цэны нават у валюце выраслі да 30%». Што адбываецца з новымі аўтамабілямі ў Беларусі
«Ніхто не ведае, што адбудзецца, пакуль машына прыйдзе ў Беларусь». Якая сітуацыя ў аўтамабільным бізнэсе?
Эканоміка
У Беларусі паскорылася зніжэнне ВУП
У чатырох абласцях упершыню па афіцыйнай статыстыцы ўпалі рэальныя даходы насельніцтва
Мінэканомікі склала спіс для імпартазамяшчэння
Генсак ААН прапанаваў змякчыць санкцыі супраць беларускіх і расійскіх угнаенняў
Меркаванні
Панкавец: Самыя важныя людзі, нікога і нічога важней за якіх сёння ў нас няма
Чалавек вярнуўся ў Мінск пасля двух месяцаў у Еўропе: Можна прымаць ванну і не баяцца за рахунак! Але: Каму ні патэлефануеш, адказ адзін: «П…ц!»
Цімафей Акудовіч: Сапраўдныя нематэрыяльныя каштоўнасці не жывуць у Дамах культуры
Ці паставіць Расія ядзерныя ракеты ў Беларусі ў адказ на ўступленне Фінляндыі ў НАТА? Ацэнка фінскага палітолага
Гісторыя
У новай кнізе пра Курапаты Якубовіча вінавацяць у подкупе Сяргеенкі
«На вайне не хварэлі доўга — альбо паміралі, альбо папраўляліся»
«Хтосьці павінен». У 18 гадоў ён трапіў у Асвенцім. У 24 гады — у камуністычную турму. Выжыў і стаў міністрам
Чэшскі Рай. Ад замка да замка: захапляльны маршрут для пешага падарожжа па славянскім паграніччы
Як мяняўся фармат і сэнс святкавання 9 Мая ў розныя гады — згадваем з гісторыкам Фрыдманам
«Гэта быў чалавек тыпу Хокінга, якога перспектыва рана памерці змусіла зразумець, наколькі ж жыццё вартае таго, каб яго пражыць». Кім быў і як жыў Мікола Ермаловіч
Беларусь у Вялікай Паўночнай вайне 1700-1721 гадах. Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
Культура
«Мне пагражалі фізічнай расправай». Скандал у музычнай сферы — што не падзялілі Таболіч і Lesley Knife?
Скандал вакол канцэрта памяці Аляксандра Кулінковіча
У Варшаве заснавалі беларускую творчую пляцоўку «ІнБелКульт 2.0»
«Укрпошта» выпусціць марку ў гонар Kalush Orchestra
Казкі ад Маляваныча, мульты і «Калыханка». Што паглядзець пра дзіцячым Ютуб-канале «Бэйбус» 
Фізіка па-беларуску — гэта рэальна! Запрашаем на семінар

Кіраваць Музеем Янкі Купалы паставілі чалавека з Музея Вялікай Айчыннай
Час распранацца. 10 разнастайных сукенак і лёгкіх касцюмаў ад беларускіх дызайнераў
Навука і тэхналогіі
Навукоўцы ўпершыню знялі чорную дзірку ў цэнтры нашай галактыкі
TikTok становіцца глабальнай сацсеткай нумар адзін. І гэта праблема
Беларускія праграмісты з дапамогай дапоўненай рэальнасці паказалі, як выглядаюць разбураныя расіянамі ўкраінскія гарады
«Цэзар»: Украіна атрымае партыю высокадакладных дальнабойных самаходак
У тым ліку практыкаванні. Беларусы стварылі мабільную праграму для вырашэння мужчынскіх праблем
Японцы прыдумалі палачкі для ежы, якія мяняюць яе смак і так прыносяць вялікую карысць здароўю
«єБайрактар». Як «дзяржава ў смартфоне» дапамагла ўкраінцам вытрымаць удар Расіі 
Каханне і сэкс
Саша Івулін стаў самым сэксуальным мужчынам Беларусі — 2022
Статыстыка: сем'і радзей распадаюцца ў тых парах, якія да шлюбу не жылі разам
«Мы разам. Мы дома». Хто такая Алена Зяленская — першая лэдзі Украіны
Топ-30 самых сэксуальных беларускіх мужчын ад «Нашай Нівы»
Самы сэксуальны беларус — 2022. Галасаванне
«Не трэба хавацца і хаваць». Дзмітрый Кахно адказаў тым, хто хэйціў гарачае фота
«Дзіма, чаму ў Рыме з Надзяй быў Слепакоў?» Кахно выклаў смелае фота са сваёй жонкай, аднак абмеркаванне выйшла нечаканым
Свет
У Пецярбургу перанеслі спектакль з удзелам «Бі-2»
Украінскі бок называе выхад абаронцаў «Азоўсталі» «гуманітарнай аперацыяй»
188 супраць 8: парламент Фінляндыі ўхваліў падачу заяўкі ў НАТА
Пяскоў: Пуцін ведае, куды вядзе краіну
«Незалежна ад поглядаў». У Кіеве развітваюцца з Леанідам Краўчуком. Відавочны кантраст з пахаваннем Шушкевіча
Эрдаган пагражае заблакаваць уступленне Фінляндыі і Швецыі ў НАТА
Швецыя падала заяўку ў НАТА
Галоўнае
​​Святлана Ціханоўская пачынае візіт у Іспанію
У Пецярбургу перанеслі спектакль з удзелам «Бі-2»
У Генадзя Фядыніча ў СІЗА пагоршыўся стан здароўя
«Усё было падрыхтавана, але не паспеў выехаць з Беларусі». Расказваем пра экс-вядучага БТ Лукшу і яго затрыманне КДБ
Выйшла на волю палітзняволеная Вольга Дубовік
Спявак, які прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні», распавёў, што рабіў у Луганску
188 супраць 8: парламент Фінляндыі ўхваліў падачу заяўкі ў НАТА
Усяго патроху
У Беларусі антырэкорд нараджальнасці. Спыталі ў маладых людзей, чаму яны не гатовыя да дзяцей
«Нам адмовілі ў месцы на Усходніх могілках». Ірына Шушкевіч пра апошнія дні мужа і абставіны развітання
У продажы з’явілася маладая бульба: ёсць з Егіпта, а ёсць з Азербайджана
Эканомія складае тысячы даляраў. Купля і прыгон аўто з Еўропы і ЗША — што варта ведаць
Фота / Відэа
«Выглядае, як зачыстка рынку на карысць «сваёй» прыватнай медыцыны». Што стаіць за пагромам медцэнтраў 
Дуброва мары. Віктар Малышчыц апублікаваў чароўныя ФОТЫ
Апытанка
Самае чытанае
«Нам адмовілі ў месцы на Усходніх могілках». Ірына Шушкевіч пра апошнія дні мужа і абставіны развітання
У кнігарню «Кнігаўка» прыйшлі з ператрусам
«Мне пагражалі фізічнай расправай». Скандал у музычнай сферы — што не падзялілі Таболіч і Lesley Knife?
Лукашысты абрынуліся на кнігарню за тое, што яна прадае кнігі на беларускай мове
«За*ралі ўнітаз, разламалі мэблю». Пракоп'еў паказаў, як спецслужбы кашмараць яго маёмасць у Мінску
Самае лайканае
Чалавек вярнуўся ў Мінск пасля двух месяцаў у Еўропе: Можна прымаць ванну і не баяцца за рахунак! Але: Каму ні патэлефануеш, адказ адзін: «П…ц!»
Арастовіч: Абазначыліся прыкметы пералому на кірунку галоўнага ўдару
Часці ўкраінскай арміі пераправіліся на левы бераг Данца, у тыл ізюмскай групіроўцы расіян
Калі эканоміка абваліцца, ці будуць пратэсты? Ёсць два варыянты развіцця падзей
Завяжыце ў садзе жоўтую стужку. Гэта дапаможа вам пазбавіцца ад сур’ёзнай праблемы
Гарачыя тэмы
У кнігарню «Кнігаўка» прыйшлі з ператрусам
Лукашысты абрынуліся на кнігарню за тое, што яна прадае кнігі на беларускай мове
Загінуў камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага
Калі эканоміка абваліцца, ці будуць пратэсты? Ёсць два варыянты развіцця падзей
Як часта трэба мяняць прасціну? Эксперты кажуць, што ад гэтага залежыць ваша здароўе
На Чарнігаўшчыне селянін, якога расстралялі і закапалі расіяне, выбраўся з магілы ВІДЭА
Чалавек вярнуўся ў Мінск пасля двух месяцаў у Еўропе: Можна прымаць ванну і не баяцца за рахунак! Але: Каму ні патэлефануеш, адказ адзін: «П…ц!»
Нацысты на дарагіх аўтамабілях, якія кідаюць на вуліцы смецце. Чаму лукашэнкаўцы дэманізуюць украінскіх бежанцаў
Украіна перамагла на «Еўрабачанні», дзякуючы рэкорднай падтрымцы тэлегледачоў
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх