Арганізацыя 11 гадоў займалася праблемамі хатняга гвалту і палавой дыскрымінацыі. Пасля ператрусу ў офісе 15 ліпеня спыніла працу агульнанацыянальная гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту.

«Гэта несправядлівае рашэнне не можа закрэсліць 11 гадоў цяжкай, не заўсёды ўдзячнай, але вельмі займальнай працы выдатнай каманды прафесійных спецыялістак. Нам не зразумець, як пасля столькіх гадоў цеснага супрацоўніцтва з дзяржавай, бясконцага ўдзелу ў разнастайных радах, працоўных групах, каардынацыйных механізмах, нарадах і інш. гэтая ж дзяржава раптоўна палічыла нашу працу неэфектыўнай і нават злачыннай, забараніўшы яе працягваць», — гаворыцца ў фэйсбуку гэтай міжнароднай арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0