Мінздароўя: За суткі 1955 выпадкаў каранавіруса
Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксавана 1955 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1469 чалавек. Учора паведамлялася пра 1946 выпадкаў. Рэкорд быў у пятніцу — 1994.
З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 534 104 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 516 030.
За ўвесь час памерлі 4114 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй (12 за суткі), паведамляе Мінздароўя.
За мінулыя суткі выканана 10 387 тэстаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ