Wikimedia Commons

Ацэнка багацця Маска перавысіла $200 млрд і склала $203,4 млрд. Капіталізацыю ранейшага лідара Джэфа Безаса Forbes ацаніў у $197,7 млрд.

Рэйтынг мільярдэраў Bloomberg таксама аддае Маску першае месца, але ацэньвае яго ў $213 млрд.

Па салідарнай ацэнцы Forbes і Bloomberg Маск упершыню ў гэтым годзе абагнаў Безаса і стаў самым багатым бізнэсменам у свеце 7 студзеня. У той дзень яго багацце вырасла на $9 млрд і склала $186, 5 млрд. Bloomberg Billionaires Index ацэньваў Маска ў $200 млрд.

Аднак 12 студзеня бізнэсмены зноў памяняліся месцамі ў рэйтынгах: Маск стаў другім з $176,2 млрд, а Безас заняў першы радок з $182,2 млрд.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру