Спіс новых палітвязняў Беларусі: 

  1. Сяргей Шэлест, былы апаратчык цэха «Аміяк-3»;
  2. Андрэй Пагерыла, былы слесар-рамонтнік цэха «Аміяк-3»;
  3. Уладзімір Жураўка, былы аператар ДПК цэха «Аміяк-3»;
  4. Валянцін Цераневіч, памочнік майстра на заводзе «Хімвалакно», намеснік старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза «Гродна Азота»;
  5. Дзмітрый Елісееў, супрацоўнік БМЗ;
  6. Святлана Зыль, былая супрацоўніца БМЗ;
  7. Аляксандр Гашнікаў, супрацоўнік БМЗ;
  8. Сяргей Дзюба, Беларуская чыгунка;
  9. Максім Саковіч, старшы энергадыспетчар Беларускай чыгункі;
  10. Ганна Аблаб, Беларуская чыгунка;
  11. Аляксандр Капшуль, былы юрысконсульт ААТ «Нафтан», завода «Палімір».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, яны затрыманыя па падазрэнні ў здрадзе дзяржаве. Некаторыя затрыманыя падазраюцца ў змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады. Таксама дзяржаўныя СМІ паведамілі пра завядзенне крымінальнай справы за стварэнне экстрэмісцкага фармавання: затрыманні звязваюць з дзейнасцю арганізацыі «Рабочы рух», прызнанай уладамі экстрэмісцкай. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0