Пераводы, атрыманыя ў Беларусі з-за мяжы, у другім квартале склалі 90 мільёнаў 271 тысячу 352 даляры (у першым квартале — 85 мільёнаў 716 тысяч 137 даляраў).

Грошы з-за мяжы атрымлівалі з Расіі (усяго 25,7 мільёна даляраў), ЗША (15,99 мільёна), Ізраіля (6,4 мільёна), Нямеччыны (4,1 мільёна), Казахстана (3,4 мільёна), Украіны (3,2 мільёна), Польшчы (1,8 мільёна), Літвы (1,2 млн).

Нацбанк паведамляе, што сярэдняя сума аднаго пераводу атрыманага з-за мяжы складае 308,65 даляра (у студзені-сакавіку было 298,86 даляра).

А вось сума пераводу, адпраўленага з Беларусі ў другім квартале склала 404,21 даляра (у першым квартале — 348,71). Усяго з Беларусі ў другім квартале адправілі ў эквіваленце 59,7 млн даляраў (у першым — 49,658 млн). 

Колькі грошай атрымлівае бюджэт ад шкодных звычак беларусаў?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0