Расія з пачатку года раздала 500 тысяч пашпартоў замежнікам
Начальнік міграцыйнага ўпраўлення МУС Расіі Валянціна Казакова заявіла, што з пачатку года грамадзянства Расіі атрымалі больш за 500 тысяч замежнікаў. Гэты год можа стаць рэкордным па колькасці выдадзеных расійскіх пашпартоў.
Расійскае грамадзянства з пачатку года атрымалі больш за паўмільёна замежнікаў. Калі дынаміка захаваецца, то год па гэтым паказчыку будзе рэкордным.
Кіраўнік міграцыйнага ўпраўлення адзначыла, што большая частка тых, хто звярнуўся па грамадзянства, 50%, — гэта жыхары паўднёвага ўсходу Украіны.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ