Фота pixabay.com.

Фота pixabay.com.

Новая праца амерыканскіх вучоных сведчыць: тыя, хто пакутуе ў юнацтве ад дэпрэсіі, маюць вялікую рызыку захварэць праз шмат гадоў на дэменцыю.

Каб прааналізаваць сувязь паміж гэтымі хваробамі, даследчыкі з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Францыска вывучылі даныя больш чым 15 тысяч чалавек ва ўзросце ад 20 да 89 гадоў. Высветлілася, што тыя з іх, хто ва ўзросце 20-30 гадоў мелі сімптомы дэпрэсіі, у сталым узросце на 73% часцей пакутавалі ад вялікага зніжэння інтэлекту, піша Daily Mail.

Пры гэтым чым большымі былі сімптомы дэпрэсіі, тым больш хуткім і глыбокім было пагаршэнне кагнітыўных здольнасцей.

Пры сімптомах сярэдняй ці высокай ступені цяжкасці разумовыя здольнасці пачыналі зніжацца праз дзесяць гадоў пасля з’яўлення прыкмет дэпрэсіі. Тыя рэспандэнты, хто атрымаў дэпрэсію ў больш сталым узросце, таксама мелі прыкметы дэпрэсіі. Праўда, у гэтым выпадку яна сустракалася не так часта — толькі ў 43% выпадкаў.

Магчыма, прычына сувязі паміж дэпрэсіяй і дэменцыяй у тым, што дэпрэсія суправаджаецца вырабам вялікай колькасці гармонаў стрэсу глюкакартыкоідаў, якія могуць пашкодзіць здольнасць арганізма фарміраваць новыя ўспаміны.

Навукоўцы лічаць, што ў сітуацыі, калі дэпрэсія сустракаецца даволі часта — напрыклад, яе маюць 20% амерыканцаў — медыкам варта адсочваць у пацыентаў прыкметы зніжэння інтэлекту. Патрэбныя дадатковыя даследаванні, каб пацвердзіць сувязь дэпрэсіі і дэменцыі, але ўжо ясна, што не трэба недаацэньваць небяспеку дэпрэсіі.

Чытайце таксама: Некаторых вакцын хапае на ўсё жыццё. Вось чаму з кавідам не так

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0