26 верасня каля 14:30 49-гадовы кіроўца фуры, рухаючыся па 19-м км МКАД, урэзаўся ў спадарожныя аўтамабілі Citroen, Honda і Mercedes. У Citroen, які загарэўся, загінулі чатыры чалавекі.

Кіроўца, 38-гадовая жанчына, і трое пасажыраў — 61- і 30-гадовая жанчыны, а таксама 41-гадовы мужчына — памерлі на месцы здарэння.

Пасажыр аўтамабіля Honda, 10-гадовы хлопчык, з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны ў адну з бальніц Мінска.

Як удалося высветліць следчым, падзеі развіваліся наступным чынам. У сярэдняй паласе руху з-за паломкі спыніўся Mercedes. Кіроўцы аўтамабіляў Citroen і Honda спыніліся за ім, спрабуючы аб'ехаць па суседніх палосах руху. Кіроўца ж фуры, не паспеўшы затармазіць, сутыкнуўся з трыма застылымі на паласе аўтамабілямі.

У дачыненні да кіроўцы аўтацягніка заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 КК («Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб»). Шафёр затрыманы, з яго ўдзелам праводзяцца следчыя дзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0