Вярхоўны суд РБ задаволіў пазоў Мінюста аб ліквідацыі «Грамадскага аб'яднання Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Арганізацыя літаратараў існавала з 1934 года — у яе ўваходзілі ўсе выбітныя беларускія пісьменнікі: Колас, Купала, Мележ, Караткевіч, Быкаў, Барадулін, Гілевіч і іншыя.

23 і 24 верасня ў Вярхоўным судзе Беларусі адбыліся слуханні па пазове СБП да Міністэрства юстыцыі па абскарджанні пісьмовага папярэджання.

Папярэджанне вынеслі 14 ліпеня 2021 года за тое, што арганізацыя не прадставіла дакументы. Прычым патрабаванне ў арганізацыі атрымалі 13 ліпеня, і ў тэрмін да 13 ліпеня трэба было прадставіць пакет дакументаў па дзясятках пунктаў дзейнасці арганізацыі.

Пасля высвятлення сутнасці справы, абмеркавання яе матэрыялаў і дыскусіі бакоў 24 верасня Вярхоўны Суд адхіліў пазоў СБП і пакінуў папярэджанне ў сіле. Цяпер арганізацыі пагражае ліквідацыя.

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ліквідавалі. Арганізацыя дзейнічала з 1990 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0