Групу мігрантаў — усяго 41 чалавек — спынілі на дарозе недалёка ад горада Рагаў-Мерц.
У паліцыю пра групу нелегалаў паведамілі мясцовыя жыхары. Людзі аказаліся грамадзянамі Сірыі і Ірака, сярод мігрантаў была адна жанчына і двое дзяцей.
Высветлілася, што незадоўга да гэтага нелегалаў прывёз на невялікім грузавіку-фургоне грамадзянін Беларусі. Яго затрымалі, а транспартны сродак канфіскавалі.





