«Амбасада Расіі ў Мінску знаходзіцца ў пастаянным кантакце з беларускім бокам па пытаннях функцыянавання ў Беларусі «Камсамольскай праўды». Гаворка ідзе аб беларускім СМІ і грамадзянах Беларусі. Пры гэтым газета працуе як філіял расійскага выдання. У сувязі з гэтым мы зыходзім з таго, што правы журналістаў будуць выконвацца ў адпаведнасці з агульнапрынятымі міжнароднымі нормамі», — сказала дыпламат.

Беларускія друкарні спынілі друк «Камсамолкі», а дзяржаўныя сеткі распаўсюду — продаж газеты ў 2020 годзе. У Беларусі больш не друкуецца ніводнае незалежнае грамадска-палітычнае выданне. Апошняе, «Новы час», спыніла выхад у 2021 годзе. Незалежныя тэлеканалы і радыё спынілі існаванне яшчэ раней, у 1996-м. На сёння не менш за 29 журналістаў прызнаныя палітвязнямі, яны знаходзяцца ў зняволенні па крымінальных справах.

У сераду ўлады Беларусі заблакавалі сайт беларускага выдання «Камсамолкі», а пралукашэнкаўскія каналы апублікавалі шматлікія матэрыялы з заклікамі да расправы з выданнем і яго журналістамі. Зачэпкай стала публікацыя ў «КП» артыкула з выказваннямі былой аднакласніцы Андрэя Зельцэра — 31-гадовага мінскага айцішніка, які адкрыў агонь з паляўнічага ружжа па сілавіках у цывільным, што выбілі дзверы ягонай кватэры, каб правесці ператрус. Кіраўнік расійскай «Камсамолкі» Уладзімір Сунгоркін назваў артыкул «нявінным» і заявіў, што да выдання прыдзіраюцца.

1 кастрычніка аўтара таго артыкула Генадзя Мажэйку затрымалі, імаверна, у Маскве і даставілі ў ізалятар на Акрэсціна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру