Гаванскі сіндром фіксуецца ва ўсё большай колькасці амерыканскіх дыпламатаў і разведчыкаў ва ўсім свеце, піша «Вашынгтон пост».

Апошнія такія выпадкі здарыліся ў Індыі і В’етнаме.

Выданне паведамляе, што ЦРУ ў апошнія тыдні адклікала кіраўніка сваёй рэзідэнтуры ў Вене, дзе зафіксавалі шматлікія выпадкі гаванскага сіндрому.

Стан, які атрымаў назву «гаванскі сіндром», быў упершыню зафіксаваны ў амерыканскіх дыпламатаў, якія працавалі на Кубе. Здарылася тое ў 2016 годзе. Сімптомы яго ўключаюць галавакружэнне, галаўныя болі, стому, млоснасць, трывогу, кагнітыўны разлад і страту памяці.

Пасля гэтага аналагічныя выпадкі мелі месца ў амерыканскіх дыпламатаў, якія працавалі ў Кітаі, Калумбіі, Германіі і вось цяпер яшчэ ў чатырох краінах.

Ад часу выяўлення першых выпадкаў прайшло ўжо пяць гадоў, а ўсё яшчэ дакладна невядома, які механізм гэтых атак і хто за імі стаіць.

«Ці мы наблізіліся да адказу? Я думаю, што адказ — «так», але яшчэ недастатковы, каб зрабіць вывады, якіх чакаюць людзі», — заявіў намеснік дырэктара ЦРУ Дэвід Коэн на штогадовым так званым Intelligence and National Security Summit.

Медыкі схіляюцца, што сімптомы найбольш падобныя да тых, якія ўзнікаюць пры ўздзеянні накіраванымі электрамагнітнымі хвалямі. Некаторыя навукоўцы лічаць, што прычынай можа быць і ўльтрагукавая прылада, мікрахвалёвае выпраменьванне ці лазер.

Няясная і задача такіх атак на амерыканскіх дыпламатаў. Ці гэта пабочны эфект нейкай наватарскай сістэмы сачэння, ці проста спосаб псіхалагічнага ўздзеяння.

Амерыканцы адназначна разглядаюць сітуацыю як атаку на свой персанал.

І даўней, і цяпер амерыканскія чыноўнікі схільныя звязваць няяснае ўздзеянне з Расіяй, аднак ніякіх доказаў у іх няма, а Масква абвяргала ўсе абвінавачванні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру