Мінск-навіны
Сам ён з Докшыцкага раёна. Пасля 9-га класа вырашыў паступіць у педкаледж. Хацеў стаць настаўнікам замежнай мовы, але не хапіла балаў, паведамляюць «Мінск-навіны».
— У мяне быў 7,9, а залічвалі з 8,0. Падаў дакументы на іншую спецыяльнасць — «Пачатковая адукацыя».
Пачалася практыка, першыя пробныя ўрокі, класныя гадзіны ў суправаджэнні вопытных настаўнікаў. І хлопцу ўсё гэта нечакана спадабалася, скончыў каледж з чырвоным дыпломам, паехаў у Мінск.
У школе № 2 з'явіліся вакансіі настаўнікаў пачатковых класаў. Там адкрылі 11 першых класаў.
Дырэктар, ацаніўшы высокі бал юнака, добрыя характарыстыкі з практыкі, прыняла маладога спецыяліста на працу.
Так у Яўгена Мальчонка з'явіўся свой першы ва ўсіх сэнсах клас з 25 хлопчыкаў і дзяўчатак.





