EPA
Самалёт узляцеў з міланскага аэрапорта Ліната і павінен быў узяць курс на востраў Сардзінія, але ўпаў на ўскраіне Мілана.
Сведкі распавядаюць, што самалёт, зваліўшыся на дом, узарваўся.
Па звестках мясцовай прэсы, адзін з загінулых — дзіця.
«Я пачуў гук, быццам самалёт выключаў рухавікі. А потым - вельмі гучны выбух. У нас затрэслася шкло. Я адчыніў акно і ўбачыў, што падымаецца велізарнае воблака дыму», — распавёў агенцтву Рэйтэр мясцовы жыхар Джузэпэ.
Як паведаміў тэлеканал Rai TV, на борце самалёта былі французы, але афіцыйна гэтая інфармацыя яшчэ не пацверджаная.





