Сёння Нобелеўскі камітэт у Стакгольме паведаміць, каму прысуджана прэмія па медыцыне. У аўторак, 5 кастрычніка, абвесцяць уладальніка прэміі па фізіцы, у сераду — па хіміі, у чацвер — па літаратуры.

Лаўрэат прэміі міру будзе абвешчаны ў пятніцу ў Осла (Нарвегія). Там сярод фаварытаў эксперты і букмекеры называюць Святлану Ціханоўскую і Грэту Турнберг, а ўсяго прэтэндуе 329 кандыдатаў (234 з іх — гэта фізічныя асобы, 95 — арганізацыі).

І апошні лаўрэат будзе названы ў наступны панядзелак, гэта лаўрэат прэміі шведскага Дзяржаўнага банка па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля.

Нобелеўская прэмія 2021 года прадугледжвае ўзнагароду ў 10 млн шведскіх крон (каля 1,1 млн даляраў).

Ціханоўская выйшла ў лідары рэйтынгаў кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0