Пазней стала вядома, што Вольга Чамаданава ўзначаліць Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама.

«Са сваёй камандай я старалася рабіць працу ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС эфектыўнай, ставячы галоўным аператыўнасць і дакладнасць падачы афіцыйных звестак, умацоўваючы аўтарытэт ведамства», — напісала яна аб сваёй працы.

Вольга Чамаданава заняла пасаду прэс-сакратара ў канцы снежня 2018 года. 

Перад гэтым яна больш за 12 гадоў узначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх УУС Мінскага райвыканкама.

Лаўрэат прэміі кіраўніка Беларусі «За духоўнае адраджэнне» ў 2013 годзе і спецыяльнай прэміі Мінскага аблвыканкама «Чалавек года Міншчыны».

Чытайце таксама: «Міністр кажа, спагнанне з мяне, а Гамолу з пасады зняць». У новым зліве сілавікі абмяркоўваюць прэс-сакратарку МУС Вольгу Чамаданаву

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0