З 15 верасня па 2 кастрычніка фіксавалася штодня не меней за 1917 выпадкаў, максімум быў 2 кастрычніка — 1998.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 545 848 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 523 837.

За ўвесь час памерлі 4200 пацыентаў (12 за суткі), паведамляе Мінздароўя.

За мінулыя суткі выканалі 24 538 тэстаў, учора было 39 288, у суботу паведамлялася пра 35 647.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?