«Пераводзяць у рэанімацыю па сэрцы! Усе астатнія паказчыкі здаровыя. Доктар так і сказаў: здаровы. Будуць УГД сэрца рабіць. Без кіслароду вельмі складана дыхаць. Вось тая падступнасць, пра што казаў: кавід вылечылі, а памрэш ад іншага ўскладнення. Дрэнныя справы, хоць учора ўсё было супер», — напісаў у фэйсбуку старшыня ліквідаванага ўладамі аб'яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

Сёння раней ён пісаў, што адчуў рэзкае пагаршэнне стану і цяпер зноў знаходзіцца пад кіслародам.

«Паспаў без кіслароду, раніцай кашаль з крывёю і здушванне ў грудзях. Увогуле аптымізму ўсё менш і менш», — пісаў Шумчанка.

Прадпрымальнік захварэў на каранавірус больш за тры тыдні таму, у шпіталі ён знаходзіцца ўжо 21-ы дзень і актыўна распавядае пра цячэнне хваробы ў сваім фэйсбуку.

У галоўнага трэнера зборнай па футболе Георгія Кандрацьева — каранавірус. У пятніцу — матч з Эстоніяй

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?