Наталлю Хершэ, грамадзянку Швейцарыі, перавялі ў мужчынскую магілёўскую турму з гомельскай жаночай калоніі 27 верасня.

Наталля была асуджаная на два з паловай гады калоніі. Год таму, 19 верасня 2020 года, яна на жаночым маршы сарвала балаклаву з амапаўца.

24 верасня суд Чыгуначнага раёна Гомеля разгледзеў справу «Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змяненні ўмоў рэжыму» Наталлі Хершэ. Стала вядома, што яе пераводзяць у турму. Хаця жаночых турмаў у краіне няма. 

Брат палітзняволенай Генадзь Касьян сказаў, што ставіцца да такога рашэння суда як да катавання:«Абсалютна незаконнае рашэнне і катаванне ў выглядзе ўмоваў утрымання. То-бок зачыняюць у клетку, хочуць такім чынам дасягнуць сваёй мэты: каб напісала памілаванне ці прызнала сваю віну».

Вядома, што Наталлю Хершэ тройчы ўгаворвалі напісаць заяву аб памілаванні на імя Лукашэнкі, але яна катэгарычна адмовілася рабіць гэта. Сваёй віны яна не прызнае.

Падчас зняволення Хершэ ўжо была ў штрафным ізалятары (ШЫЗА) і памяшканні камернага тыпу (ПКТ) за адмову шыць форму для сілавікоў.

А напрыканцы верасня стала вядома, што грамадзянскі муж Наталлі разарваў з ёю стасункі. 

«У Швейцарыі ў яе было цудоўнае жыццё, але яна лічыла, што цяпер мусіць быць на радзіме». Хто такая Наталля Хершэ, якую пасадзілі за сарваную балаклаву

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?