Пасля працяглай перапіскі ён прызнаўся ў сваіх пачуццях да жанчыны і пра гатоўнасць прыехаць да яе ў Беларусь. Даверлівую жанчыну ён папрасіў аплаціць выдаткі на пераезд, абяцаючы пры сустрэчы вярнуць усе грошы.
Агулам пацярпелая ў некалькі этапаў перавяла больш за 26 тысяч рублёў.
Калі «ваенны доктар» не прыехаў у Брэст на сустрэчу, пацярпелая некаторы час думала, што ў мужчыны папросту нешта не атрымалася ці з ім што-небудзь здарылася. Калі яна зразумела, што гэта падман, звярнулася ў міліцыю.
Па дадзеным факце заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.





