Getty Images

Getty Images

Фэйсбук абвясціў пра аднаўленне ў твітары: сацыяльная сетка і спадарожныя сэрвісы зноў сталі даступныя для карыстальнікаў.

Нейкі час толькі Ватсап па-ранейшаму заставаўся нейкі час недаступны.

Тэлеканал CNBC назваў сітуацыю ўнікальнай. Журналісты ўдакладнілі, што збой стаў «самым працяглым адключэннем для Facebook з 2008 года». Тады сацыяльная сетка была недаступная для 80 мільёнаў юзераў каля сутак.

У Фэйсбук назвалі прычыну глабальнага збою

Паводле паведамлення кампаніі, іх інжынеры няўдала змянілі канфігурацыю роўтэраў, якія размяркоўваюць трафік паміж цэнтрамі апрацоўкі даных Фэйсбука, што прывяло да разрыву сувязі, які «эфектам даміно парушыў сувязь паміж дата-цэнтрамі».

Таксама ў кампаніі заявілі аб адсутнасці доказаў уцечкі карыстальніцкіх даных падчас збою.

Глабальны збой, у выніку якога не працавалі Фэйсбук, Інстаграм і Ватсап, падоўжыўся больш за шэсць гадзін. Таксама аб праблемах у працы паведамлялі карыстальнікі Нетфлікс, Зум, Ціндэр, Вайбер, Ютуб і званкі ў Тэлеграме.

Заснавальнік Фэйсбука Марк Цукерберг выбачыўся перад карыстальнікамі за збоі ў працы сацыяльнай сеткі і сэрвісаў. Паведамлялася, што ён страціў 6 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0