Палітолаг лічыць, што расійская знешняя палітыка ігнаравання маштабных парушэнняў правоў чалавека і наяўнасць палітвязняў у беларускіх турмах ужо не спрыяе збліжэнню дзвюх краін, паколькі «рэпутацыя Расіі ў Беларусі падмочаная».

І калі затрыманне журналіста «Камсамолкі» і выклікала бурную рэакцыю ў Расіі, то гэта, на думку экспэрта, звязанае толькі з маштабам выдання.

«Камсамольская праўда», кажуць, — любімая газета Уладзіміра Пуціна, і яе галоўны рэдактар Уладзімір Сунгоркін карыстаецца ў Крамлі вялікай павагай», - адзначыў Балкунец.

Аднак, па словах палітолага, Лукашэнка абразіўся бесстароннімі выказваннямі галоўнага рэдактара «КП» Уладзіміра Сунгоркіна яшчэ падчас выбараў, і гэтая крыўда засталася.

«Беларускія ўлады спрабуюць знішчыць працу «Камсамолкі» ў Беларусі, хочуць падмяць яе пад сябе», — упэўнены Балкунец. Але ў расійскага боку пры гэтым рукі звязаныя. «Крэмль не можа цяпер дзёрзка выступіць, бо на коне падпісанне «дарожных карт», інакш саюзнік пакрыўдзіцца і адмовіцца што-небудзь падпісваць», — мяркуе Балкунец.

***

Журналіст «Камсамольскай праўды» Генадзь Мажэйка быў затрыманы 1 кастрычніка паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады)

Гэта здарылася пасля таго, як вечарам 28 верасня быў апублікаваны яго артыкул з успамінамі былой аднакласніцы пра Андрэя Зельцэра, які застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка ў сваёй кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску.

Сайт «Камсамолкі» ў Беларусі быў заблакаваны раніцай 29 верасня паводле рашэння Мінінфарма. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0