З раскладу суда стала дакладна вядома, што Алесю Бяляцкаму выставілі абвінавачванне толькі па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса — ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў), паведамляе «Вясна».

Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў.

Гэтая інфармацыя раней была невядомая, бо адвакат праваабаронцы знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, а лісты вясноўца з СІЗА жорстка цэнзуруюцца.

Раней паведамлялася, што, акрамя артыкула за падаткі, яго абвінавачваюць па двух частках арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Паводле абвінавачання, Алесь Бяляцкі сумесна з Уладзімірам Лабковічам, Валянцінам Стэфановічам, Дзмітрыем Салаўёвым «і іншымі неўстаноўленымі асобамі» кіравалі працай «Вясны» пасля яе ліквідацыі Вярхоўным судом у 2003 годзе. Яны «ў парушэнне нормаў Грамадзянскага і Падатковага кодэксаў «не зарэгістравалі «Вясну» ў якасці юрыдычнай асобы і падаткаплацельшчыка і не падавалі дакументы ў падатковую. Тым самым яны «схавалі ад падатковых органаў звесткі аб ажыццёўленых выплатах <…> і ўхіліліся ад прызнання арганізацыі падатковым агентам». Такім чынам праваабаронцы «здзейснілі ўхіленне ад выплаты сум падаходнага падатку <…> шляхам утойвання падатковай базы за перыяд з 2013 па 2020 год у агульнай суме не менш 113 тысяч 428 рублёў, што складае 3 911 базавых велічыняў»

***

- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)

- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0