Нагадаем, 13 верасня мінулага года на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні, танчылі — людзей разагналі вадамётам, а потым завялі адну з самых масавых крымінальных спраў пасля пратэстаў.
Суддзя Марыя Аліферук вынесла наступныя прысуды:
- палітвязень Алег Кулеш — 1 год і 7 месяцаў калоніі;
- Мікіта Дзімітрыеў — 2 гады «хіміі».
- Сяргей Кунцэвіч і Ганна Кашырскіх — 1,5 года «хіміі»;
- Таццяна Пякарская і Дзмітрый Макарэвіч — 1,5 года хатняй «хіміі».
Па «справе карагодаў» ужо асуджана 87 чалавек. Агулам ім прысудзілі:
- 71,5 года «хіміі»;
- 66,5 года «хатняй хіміі»;
- 9 гадоў і 2 месяцы калоніі.





