16 кастрычніка ў «Мінск-арэне» павінен быў адбыцца канцэрт ўкраінскага спевака Манаціка. Сёння ў Instagram музыканта з'явіўся такі пост: «У сувязі з ростам колькасці хворых на COVID-19 мы вымушаныя перанесці запланаванае раней шоу 16 кастрычніка. Пра новую дату мы паведамім дадаткова».
Арганізатары супакойваюць: квіткі застаюцца сапраўднымі.
Учора стала вядома пра адмену канцэрта Басты таксама з-за эпідэміялагічных абмежаванняў.





