У арганізацыі тлумачаць, што прадастаўляць даныя аб кліентах будуць для абнаўлення і актуалізацыі даных розных структур. Купіць інфармацыю пра карыстальнікаў сістэмы «АРІП» змогуць банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, акрамя НКФА, якія аказваюць касава-інкасатарскія паслугі, ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і асобы, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі. За доступ да базы на месяц трэба будзе заплаціць 1710 рублёў.

Аўтэнтыфікацыю або верыфікацыю даных фізічных асоб будуць праводзіць з дапамогай міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ) з выкарыстаннем біяметрычных даных у дыстанцыйных каналах з дадатковай магчымасцю аўтэнтыфікацыі па дынамічным паролі. Такая паслуга даступная суб'ектам МСІ, акрамя іншых юрыдычных асоб і НКА, якія аказваюць касава-інкасатарскія паслугі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0