«Наведвальнасць школ прыкладна 87%. Пакуль невялікая колькасць навучэнцаў адсутнічае, але і не трэба думаць, што адсутнічаюць у асноўным з-за кавіду. Цяпер пачаліся сезонныя прастудныя захворванні інфекцыйныя, таму мы з Міністэрствам аховы здароўя гэтыя пытанні адпрацоўваем, зробім пэўныя карэктывы ў рамках узмацнення эпідрэжыму: праветрыванне, развядзенне патокаў школьнікаў, нашэнне масак, прагулкі на свежым паветры і іншыя мерапрыемствы, якія, на наш погляд, павінны стрымліваць працэсы пандэміі», — кажа Ігар Карпенка.

Па яго словах, больш за 50 працэнтаў настаўнікаў прышчапіліся.

Міністр зазначае, што нікога прымушаць вакцынавацца не будуць, пры гэтым настойліва рэкамендуюць засцерагчы сябе і школьнікаў.

Сам Карпенка прышчапіўся ў красавіку, але не выключае, што ў найбліжэйшы час рэвакцынуецца.

У Альшанах за два тыдні ніхто з васьмі тысяч жыхароў не захацеў рабіць прышчэпку ад кавіду