«У мінулую суботу я атрымала ад Ігара ліст, у якім ён са здзіўленнем пытаўся, чаму я пішу на абрыўках паперы і чаму ён складаецца ўсяго з некалькіх выразаў. Парадокс у тым, што так лісты я ніколі не пішу, ды і да гэтага ніякіх прэтэнзій ад майго мужа з гэтай нагоды ніколі не было. І тут становіцца зразумела, што цэнзар, чытаючы лісты, проста абрывае іх, пакідаючы некалькі сказаў з тэксту.

А цяпер пытанне: «Што павінна прыйсці каму-небудзь з іх у галаву, каб пачаць так рабіць?» Бо яны выдатна ведаюць, што я знаходжуся тут [у СІЗА] увесь час і любымі шляхамі падтрымліваю свайго мужа, стараюся як мага часцей пра яго гаварыць. Калі яны так распраўляюцца са звычайнымі лістамі, то вы толькі ўявіце, якую пагрозу для іх уяляюць разумныя і моцныя людзі. Таму яны гатовыя прыдумляць усё што заўгодна, імкнучыся хоць неяк напаскудзіць», — падзялілася Дар'я.

***

Журналіста і блогера Ігара Лосіка затрымалі больш чым год таму, 25 чэрвеня 2020 года. Суд пачаўся роўна праз год, 24 чэрвеня 2021 года. Яго судзяць у Гомелі разам з Сяргеем Ціханоўскім, Міколам Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым і Дзмітрыем Паповым. Працэс ідзе за зачыненымі дзвярыма на тэрыторыі гомельскага СІЗА №3, дзе трымаюць усіх абвінавачаных. Ніхто з іхніх блізкіх не можа на яго трапіць, усе адвакаты знаходзяцца пад падпіскай аб невыдаванні.

Дар'я, якая жыве ў Баранавічах, расказвала, што прыязджае ў пачатку тыдня ў Гомель і фактычнае днюе пад сценамі СІЗА.

«Я тут кожны дзень». Дар'я Лосік пра тое, як днюе пад сценамі СІЗА, дзе судзяць мужа 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?