Як расказаў ТАСС прэзідэнт расійскага Нацыянальнага аб’яднання будаўнікоў Антон Глушкоў, ужо ад лістапада ўсе замежныя рабочыя, акрамя вакцынацыі і праверкі МУС, павінны будуць здаваць іспыт. Пробнае тэставанне запланавалі на наступны тыдзень.

«Як толькі завершым арганізацыю кваліфікацыйнай праверкі ва Узбекістане і пакажам яе вынікі, з гатовым прадуктам будзем выходзіць і сустракацца з калегамі з Таджыкістана і Беларусі. Думаю, да канца года запусцім іспыты і там, і там. У прыватнасці, з Беларуссю ўжо вядзём перамовы, неўзабаве правядзём сустрэчы», — сказаў Антон Глушкоў.

Ён удакладніў, што гаворка пра дыстанцыйны тэарэтычны іспыт, арганізацыяй якога займаецца Нацыянальнае аб’яднанне будаўнікоў. Тэставанне на 80% складаецца з прафесійных пытанняў у залежнасці ад абранай спецыяльнасці і на 20% — з нюансаў у нарматывах аховы працы.

Па словах Антона Глушкова, 80% мігрантаў-будаўнікоў у Расіі прыпадае на грамадзян Узбекістана, Таджыкістана і Беларусі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?