Афіцыйная забарона на перавозку пасажыраў без медыцынскіх масак уступіць у сілу з 9 кастрычніка.

«Перавозка насельніцтва грамадскім транспартам, у тым ліку маршрутнымі таксі, без выкарыстання пасажырамі індывідуальнай маскі ажыццяўляцца не будзе», — гаворыцца ў паведамленні мясцовага гарвыканкама.

Нагадаем, раней кантроль за нашэннем маскі ў грамадскім транспарце ўзмацнілі ў Брэсце. Як заявіў мэр горада Аляксандр Рагачук, да парушальнікаў будуць падыходзіць «з усёй строгасцю» — аж да спынення транспартнага сродку і высаджвання «бязмасачнікаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0